Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве абмеркавалі пытаньні польска-беларускай эканамічнай супрацы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.11.2018 15:46
  • У. Калтовіч.mp3
Беларусь хацела б зьменшыць экспарт сыравіны і павялічыць продаж перапрацаваных тавараў.
Падпісаньне дамоў аб супрацоўніцтве. Міністар Уладзімер Калтовіч - стаіць другі з правага боку. Зь левага боку другая - міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгіі Польшчы Ядвіга Эмілевіч Падпісаньне дамоў аб супрацоўніцтве. Міністар Уладзімер Калтовіч - стаіць другі з правага боку. Зь левага боку другая - міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгіі Польшчы Ядвіга Эмілевіч фота: PAiH

Беларуская дзяржава ўсё шырэй адчыняе свае дзьверы для іншаземцаў з краін Эўрапейскага Зьвязу. Пашыраюцца магчымасьці бязьвізавага ўезду ў краіну, турыстам прапануюць шырокі спэктар паслуг. Таксама заходнія прадпрымальнікі ўсё больш уважліва прыглядаюцца беларускаму рынку, які, праўда, даволі вузкі, але можа быць акном на іншыя рынкі краін Эўразійскага Саюза.

На гэтым тыдні ў Варшаве адбылося паседжаньне Сумеснай польска-беларускай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і польска-беларускі бізнэс-форум. На сустрэчах ішла гаворка пра рост зацікаўленьня беларускім рынкам з боку польскіх прадпрымальнікаў, абмяркоўваліся праблемныя пытаньні эканамічных узаемаадносін. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў міністар антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Ўладзімер Калтовіч. Пра польска-беларускія эканамічныя адносіны з ім размаўляе Натальля Грышкевіч.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт