Logo Polskiego Radia
Print

Расея ды Ўкраіна рыхтуюцца да вайны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.12.2018 15:55
  • Расея ды Ўкраіна.mp3
Абедзьве дзяржавы праводзяць палітыку эскаляцыі напружанасьці.
Foto: EPA/SERGEY VAGANOV Dostawca: PAP/EPA

Гэта дасягаецца шэрагам сродкаў, пачынаючы ад правакацыі ды нападаў, завяршаючы блякадай межаў ды мабілізацыяй рэзэрвістаў. Адзінае чаго не хапае да пачатку вайну – гэта яснай мэты з абодвух бакоў. Пакуль Масква ды Кіеў бачаць у эскаляцыі канфлікту інструмэнт па вырашэньні сваіх унутрыпалітычных задач.

25-га лістапада расейскія памежныя войскі напалі на ўкраінскія ваенныя караблі. У палон патрапілі 24 украінскія вайскоўцы. 26 лістапада Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за ўвядзеньне надзвычайнага становішча на 30 дзён у 10 абласьцях: Віньніцкай, Луганскай, Данецкай, Запароскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай ды Чарнігаўскай.

У наступныя дні градус напружанасьці працягваў расьці. Украіна ды Расея пачалі ўводзіць абмежаваньні на ўезд грамадзян з суседняй краіны на сваю тэрыторыю. Афіцыйны Кіеў заявіў, што ня будзе пускаць на сваю тэрыторыю расейскіх мужчын ва ўзросьце ад 16 да 66 год. Больш за 300 расейцам украінская Памежная служба адмовіла ва ўезьдзе. Масква заявіла, што ня будзе ўводзіць у адказ падобныя меры, але па факце абмежаваньні на ўезд ёсьць. За апошнія дні 150 украінцаў не змаглі патрапіць у Расею.

3 сьнежня ва Ўкраіне пачаліся масавыя зборы рэзэрвістаў на бліжэйшыя 20 дзён. Таксама Кіеў хоча разарваць дамову аб сяброўстве, супрацы ды партнэрстве з Расеяй. Вельмі небясьпечныя крокі, які могуць прывесьці да яшчэ большай эскаляцыі канфлікту.

Ці магчыма новая вайна, не гібрыдная, а вайна паміж Расеяй ды Ўкраінай, пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт