Logo Polskiego Radia
Print

"Зьмены ў Закон аб СМІ - гэта падрыхтоўка да выбараў"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2018 12:34
  • Люстра 0512.mp3
З 1 сьнежня інтэрнэт-рэсурсы абавязаны ідэнтыфікаваць камэнтатараў на сваіх форумах з прывязкай да нумара тэлефона.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

З 1 сьнежня інтэрнэт-рэсурсы абавязаны ідэнтыфікаваць камэнтатараў на сваіх форумах з прывязкай да нумара тэлефона. Таксама ўводзіцца большая адказнасьць СМІ за камэнтары, зьмешчаныя на іх сайтах.
П. Усаў: Зьмена Закону аб СМІ – гэта свайго роду падрыхтоўка да выбараў. У гэты момант інтэрнэт становіцца ня толькі асноўнай крыніцай альтэрнатыўнай інфармацыі, але і месцам фарміраваньня грамадзкай думкі, уплывае на паводзіны насельніцтва. Улады, безумоўна, імкнуцца абмежаваць уплыў інтэрнэта, абмежаваць віртуальную актыўнасьць беларусаў. Гэта моцны ўдар, асабліва па незалежных СМІ, улічваючы, што зусім нядаўна ў нас была справа Белты. Усё гэта ў сукупнасьці зьяўляецца пашыраным наступам на рэшткі незалежных СМІ, каб цалкам зачысьціць прастору перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Гэты крок абсалютна лягічны, калі ўлічваць псыхалёгію і ўнутраную палітыку беларускіх уладаў.

У далучаным гукавым файле камэнтар да словаў Р. Сікорскага аб тым, што «Расея ў 2010-м была гатовая прызнаць паразу Лукашэнкі на выбарах» ды пра 500 тысяч чалавек у базе дармаедаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт