Logo Polskiego Radia
Print

85 гадоў таму нарадзіўся вялікі польскі кампазытар Гэнрык Мікалай Гурэцкі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.12.2018 12:51
У 2007 годзе брытанскае выданьне The Daily Telegraph надала польскаму кампазытару Гэнрыку Гурэцкаму 32 месца ў рэйтынгу жывых на той час геніяў.
Кампазытар Гэнрык ГурэцкіКампазытар Гэнрык ГурэцкіPAP Jacek Bednarczyk

85 гадоў таму, 6 сьнежня 1933 года, нарадзіўся знакаміты польскі кампазытар і дырыжор, аўтар клясычных і рэлігійных музычных твораў, Гэнрык Гурэцкі.
Гэнрык Гурэцкі лічыцца выбітным творцам сучаснай музыкі, кампазытар пакінуў пасьля сябе багатую творчую спадчыну – гэта некалькі дзясяткаў інструмэнтальных твораў. Падрабязьней з тэма ЭЖ.
Гэнрык Гурэцкі ствараў стылістычна разнародную музыку, аднак пасьлядоўна схіляючыся да фармальнай дакладнасьці і гукавога ладу. Да яго самых вядомых твораў належаць: Сымфонія №2 «Капернік», Канцэрт для клявэсіна і струннага аркестра, псольм « Beatus vir» ды «Песьня сем'яў Катыні».
Кампазытар быў адзначаны шэрагам прэмій і ўзнагарод. Напрыклад у 2002 годзе Гэнрык Гурэцкі быў уганараваны Музычнай узнагародай Польскага радыё. У прыватнасьці ў абгрунтаваньні прэміі сьцьвярджалася, кампазытара атрымаў яе атрымаў яе за: «выбітныя творчыя дасягненьні, якія маюць надзвычайнае значэньне для музычнага жыцьця Польшчы, а таксама зьвязаныя зь Польскім радыё».
Прафэсар Гэнрык Гурэцкі гаварыў аб задавальненьні, якое ён атрымлівае падчас сваіх канцэртаў. Мы падрыхтавалі вашай увазе архіўнае выказваньне кампазытара зь 2002 года. Гаворыць Гэнрык Гурэцкі:
Гэнрык Гурэцкі: Найвялікшая радасьць для творцы гэта, калі цябе хочуць граць ды хочуць слухаць. Чалавек заўжды знаходзіць для сябе месца на Зямлі. Я чатса гавару, што Гасподзь Бог такі літасьцівы, што я ў неверагодных месцах знаходжу адданых сабе людзей.
Аб большым марыць ужо немагчыма. Напэўна, гэта і ёсьць шчасьце.
У адным зь нешматлікіх інтэрвію, Гэнрык Гурэцкі распавядаў Польскаму Радыё пра сваю творчасьць.
Гэнрык Гурэцкі: Я раблю тое, што раблю. Павінен рабіць лепей; не ведаю можа марную час, бо мушу рабіць нешта іншае.
Гасподзь Бог абдарыў мяне талентам, я стараюся не марнаваць яго. Крыху ўсёж такі марнаваў, бо былі такія часы, калі трэбы было ў ляпацца ў нейкі бруд. Гэта было неабходна, каб выратаваць пэўныя рэчы.
Самым важным і самы вядомым творам Гэнрыка Гурэцкага зьяўляецца Сымфонія №3 «Сымфонія жалосных песень». Упершыню твор быў выкананы ў 1976 годзе падчас Фэстывалю сучаснай музыкі «Варшаўская восень». Першая й трэцяя часткі твору былі напісаныя зь пэрспэктывы маткі, якая страціла дзіце, а другая частка апавядае пра боль дзіцяці, якое разлучана са сваёй маці. Прапануем вашай увазе ўрывак «Сымфоніі жалосных песень» Гэнрыка Гурэцкага.
МУЗЫКА
Гэнрык Мікалай Гурэцкі памёр 12 лістапада 2010 года, яму было 76 гадоў. Сёлета ў лютым Нацыянальная бібліятэка Польшчы выкупіла рукапісны архіў кампазытара. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Томаш Макоўскі быў надзвычай усьцешаны тым, што ў зборы бібліятэкі трапіў архіў аднага з найвыбітнейшых польскіх кампазытараў ХХ стагодзьдзя. Гаворыць Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Томаш Макоўскі.
Томаш Макоўскі: Да найвялікшага збору музычных рукапісаў, да найвялікшага збору рукапісаў Фрэдэрыка Шапэна, а таксама да рукапісаў Бацэвіч, Шыманоўскага й Лютаслаўскага далучыўся чарговы прыўкрасных музычны архіваў.
У 2007 годзе брытанскае выданьне The Daily Telegraph надала польскаму кампазытару Гэнрыку Гурэцкаму 32 месца ў рэйтынгу жывых геніяў.

85 гадоў таму, 6 сьнежня 1933 года, нарадзіўся знакаміты польскі кампазытар і дырыжор, аўтар клясычных і рэлігійных музычных твораў, Гэнрык Мікалай Гурэцкі. Гэнрык Гурэцкі лічыцца выбітным творцам сучаснай музыкі, кампазытар пакінуў пасьля сябе багатую творчую спадчыну – гэта некалькі дзясяткаў інструмэнтальных твораў.

Гэнрык Гурэцкі ствараў стылістычна разнародную музыку, аднак пасьлядоўна схіляючыся да фармальнай дакладнасьці і гукавога ладу. Да яго самых вядомых твораў належаць: Сымфонія №2 «Капернік», Канцэрт для клявэсіна і струннага аркестра, псалм «Beatus vir» ды «Песьня сем'яў Катыні».

Кампазытар быў адзначаны шэрагам прэмій і ўзнагарод. Напрыклад, у 2002 годзе Гэнрык Гурэцкі быў уганараваны Музычнай узнагародай Польскага радыё. У прыватнасьці, ў абгрунтаваньні прэміі сьцьвярджалася, што кампазытара атрымаў яе атрымаў яе за «выбітныя творчыя дасягненьні, якія маюць надзвычайнае значэньне для музычнага жыцьця Польшчы, а таксама зьвязаныя зь Польскім радыё».

Прафэсар Гэнрык Гурэцкі гаварыў аб задавальненьні, якое ён атрымлівае падчас сваіх канцэртаў. Мы падрыхтавалі вашай увазе архіўнае выказваньне кампазытара зь 2002 года.

Гэнрык Гурэцкі: Найвялікшая радасьць для творцы гэта, калі цябе хочуць граць ды хочуць слухаць. Чалавек заўжды знаходзіць для сябе месца на Зямлі. Я чатса гавару, што Гасподзь Бог такі літасьцівы, што я ў неверагодных месцах знаходжу адданых сабе людзей. Аб большым марыць ужо немагчыма. Напэўна, гэта і ёсьць шчасьце.

У адным зь нешматлікіх інтэрвію, Гэнрык Гурэцкі распавядаў Польскаму Радыё пра сваю творчасьць.

Гэнрык Гурэцкі: Я раблю тое, што раблю. Павінен рабіць лепей; не ведаю можа марную час, бо мушу рабіць нешта іншае. Гасподзь Бог абдарыў мяне талентам, я стараюся не марнаваць яго. Крыху ўсёж такі марнаваў, бо былі такія часы, калі трэба было ўляпавацца ў нейкі бруд. Гэта было неабходна, каб выратаваць пэўныя рэчы.

Самым важным і самы вядомым творам Гэнрыка Гурэцкага зьяўляецца Сымфонія №3 «Сымфонія жалосных песень». Упершыню твор быў выкананы ў 1976 годзе падчас Фэстывалю сучаснай музыкі «Варшаўская восень». Першая й трэцяя часткі твору былі напісаныя зь пэрспэктывы маткі, якая страціла дзіце, а другая частка апавядае пра боль дзіцяці, якое разлучана са сваёй маці.

Гэнрык Мікалай Гурэцкі памёр 12 лістапада 2010 года, яму было 76 гадоў. Сёлета ў лютым Нацыянальная бібліятэка Польшчы выкупіла рукапісны архіў кампазытара. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Томаш Макоўскі быў надзвычай усьцешаны тым, што ў зборы бібліятэкі трапіў архіў аднаго з найвыбітнейшых польскіх кампазытараў ХХ стагодзьдзя.

У 2007 годзе брытанскае выданьне The Daily Telegraph надала польскаму кампазытару Гэнрыку Гурэцкаму 32 месца ў рэйтынгу жывых на той час геніяў.

I.A.R/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт