Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра ў Лёндане адбудзецца галасаваньне над дамовай брэксіту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.12.2018 15:21
У Тэрэзы Мэй застаўся толькі адзін дзень, каб пераканаць падтрымаць паразуменьне, якое яна выпрацавала супольна з ЭЗ.
PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Gazeta Wyborcza
Перад ключавым галасаваньнем у парлямэнце над дамовай аб брэксіце (павінна адбыцца з аўторак) надалей разглядаюцца ўсе магчымасьці. У прэм’ер Тэрэзы Мэй застаўся толькі адзін дзень, каб пераканаць дэпутатаў падтрымаць паразуменьне, якое яна выпрацавала супольна з ЭЗ. Галасаваньне над дакумэнтам павінна адбыцца заўтра, хоць таксама паяўляюцца галасы аб тым, што яно будзе перакладзена.
Вельмі праўдападобным зьяўляецца тое, што дамова будзе адхіленая. Пра галасаваньне супраць гаворыць ня толькі апазыцыя, але таксама больш за сто дэпутатаў кіроўнай Кансэрватыўнай партыі. Лічба нязгодных, хутчэй, расьце, чым зьмяншаецца.
Не дапамагла папраўка, паводле якой парлямэнт, калі трэба, можа прыняць рашэньне аб працягненьні пераходнага пэрыяду пасьля брэксіту, ці распачаць аварыйны мэханізм, які прадухіліць «цьвёрдую мяжу» паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй.
Паплечнікі Мэй надалей спрабуюць пераканаць у кулюарах праціўнікаў. Што будзе далей – нікому не вядома. Самі міністры ціснуць на Мэй, каб яна прадставіла свае пляны на выпадак пройгрышу. Аднак прэм’ер маўчыць. Магчымым зьяўляецца тое, што кансэрватары выберуць свайго лідара, які стане новым прэм’ерам. Сярод іншых магчымасьцяў – прысьпешаныя выбары і другі рэфэрэндум. Магчымасьцяў разьвіцьця падзей ёсьць шмат.

Gazeta Wyborcza: Перад ключавым галасаваньнем у парлямэнце над дамовай аб брэксіце (павінна адбыцца з аўторак) надалей разглядаюцца ўсе магчымасьці. У прэм’ер Тэрэзы Мэй застаўся толькі адзін дзень, каб пераканаць дэпутатаў падтрымаць паразуменьне, якое яна выпрацавала супольна з ЭЗ. Галасаваньне над дакумэнтам павінна адбыцца заўтра, хоць таксама паяўляюцца галасы аб тым, што яно будзе перакладзена.

Вельмі праўдападобным зьяўляецца тое, што дамова будзе адхіленая. Пра галасаваньне супраць гаворыць ня толькі апазыцыя, але таксама больш за сто дэпутатаў кіроўнай Кансэрватыўнай партыі. Лічба нязгодных, хутчэй, расьце, чым зьмяншаецца.Не дапамагла папраўка, паводле якой парлямэнт, калі трэба, можа прыняць рашэньне аб працягненьні пераходнага пэрыяду пасьля брэксіту, ці распачаць аварыйны мэханізм, які прадухіліць «цьвёрдую мяжу» паміж Ірляндыяй і Паўночнай Ірляндыяй.

Паплечнікі Мэй надалей спрабуюць пераканаць у кулюарах праціўнікаў. Што будзе далей – нікому не вядома. Самі міністры ціснуць на Мэй, каб яна прадставіла свае пляны на выпадак пройгрышу. Аднак прэм’ер маўчыць.

Магчымым зьяўляецца тое, што кансэрватары выберуць свайго лідара, які стане новым прэм’ерам. Сярод іншых магчымасьцяў – прысьпешаныя выбары і другі рэфэрэндум. Магчымасьцяў разьвіцьця падзей ёсьць шмат.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт