Logo Polskiego Radia
Print

Беларускай рэдакцыі - 27 гадоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2018 16:01
  • рэдакцыі 27 гадоў.mp3
15 сьнежня 1991 году ў эфіры Польскага радыё выйшла першая перадача на беларускай мове.
Журналісты Беларускай службы Польскага радыё.Журналісты Беларускай службы Польскага радыё.Аўтар: Nazar Oliynyk

Беларускай рэдакцыі - 27 гадоў
15 сьнежня 1991 году ў эфіры Польскага радыё выйшла першая перадача на беларускай мове.
15 сьнежня 1991 году ў праграме Польскай службы грамадзкага Польскага радыё ў эфір выйшла першая перадача на беларускай мове. Амаль месяцам пазьней, то бок 13 студзеня 1992 году, у структуры грамадзкай радыёстанцыі была заснаваная Беларуская служба Польскага радыё для замежжа.
Такім чынам, шаноўнае спадарства, мы вяшчаем для Вас свае перадачы ўжо 27 гадоў. Гэтыя гады падвяла ў сваім сюхэце Анна Задрожна:
***********
За гэтыя 27 гадоў шмат чаго ў нас памянялася. Прыходзілі новыя супрацоўнікі, іншыя адыходзілі. Толькі за час маёй працы рэдакцыю пакідалі, між іншым, Адам Лабацюк, Алесь Навіцкі, Маргарыта Пракапюк, Эльвіра Сянкевіч, Тамаш Саевіч, Дзіма Гурневіч, Саша Папко, ці сьвятой памяці Вася Садоўскі. Прыходзілі таксама новыя супрацоўнікі. Самымі апошнімі прыйшлі Віктар Корбут і Эдуард Жолуд.
Усіх журналістаў нашай рэдакцыі добра памятае былы галоўны рэдактар прафэсар Ніна Баршчэўская, якая кіравала рэдакцыяй 27 гадоў і пакінула пасаду ў кастрычніку бягучага году.
Ніна Баршчэўская: На пачатку ў рэдакцыі працавалі галоўным чынам студэнты Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта. Сярод тых, якія ўжо разам з намі не працуюць: Таня Лаўрэш, Эля Бэзюк, Ася Куна. Былі й іншыя асобы, якія засталіся ў журналістыцы, гэта, між іншым, Валодзя Пац, які цяпер зьяўляецца карэспандэнтам Польскага радыё ў Беларусі й надалей з намі супрацоўнічае. Былі асобы, якія пайшлі на супрацоўніцтва зь „Белсатам”, значыць засталіся ў галіне, можна сказаць, беларусазнаўства й працы ў галіне беларускіх СМІ. Гэта, напрыклад, Марцін Сьмялоўскі й Алесь Навіцкі. У сваю чаргу, на Радыё Беласток працуе Яраслаў Іванюк, які надалей з намі супрацоўнічае й дасылае нам сюжэты зь Беласточчыны й Падляшша. Так, што гэтых прозьвішчаў было даволі шмат. Напэўна варта прыгадаць таксама сьвятой памяці Юрку Грыгарука, якога, на жаль, няма ўжо сярод жывых. Прыемна тое, што многія асобы надалей падтрымліваюць з намі кантакт і дасылаюць свае сюжэты, хоць фізычна знаходзяцца ў іншых месцах. Варта прыгадаць нашых супрацоўнікаў- карэспандэнтаў зь Беларусі, якія для нас ужо не працуюць, паколькі іх няма сярод жывых. Гэта Юрка Гумянюк з Горадні й Юрась Сьцяпанаў зь Віцебска, які вёў таксама Клюб слухачоў Беларускай службы Польскага радыё. Сярод жывых няма й іншых журналістаў, напрыклад, Юрася Бушлякова, які ў свой час, калі мы супрацоўнічалі з Радыё 101,2, працаваў з намі ў варшаўскай студыі. Гэта агромністая страта, што многія маладыя па сваім узросьце людзі ўжо ад нас адышлі.
Многія зьмены адбыліся таксама ў самой рэдакцыйнай працы. Пра тое, як было на пачатку расказвае наш калега Валеры Саўко, які ў рэдакцыі працуе ўжо 22 гады.
Валеры Саўко: Калі я прыйшоў у рэдакцыю, па-першае, мы пісалі на пішучых машынках. Я асабіста пісаў на электрычнай машынцы, але многія мае калегі пісалі на мэханічных і проста стукат і грукат у кабінэце страшны стаяў. У кабінэтах можна было курыць. Дарэчы я таксама курыў і Ася Куна, а калі да нас прыходзілі яшчэ іншыя калегі журналісты, якія таксама курылі, то сядзелі, як „вожыкі ў тумане” у гэтым цыгарэтным дыме. Мантаж – мантавалася на стужках. Стаялі вялікія мантажныя сталы й калі я, напрыклад, выпадкова выразаў нейкі фрагмэнт і выкідваў на падлогу, то пазьней часта прыходзілася гэтага слова ці сказу там шукаць. Аднак мантаж на мантажных сталах я ўспамінаю з вялікім сэнтымэнтам. Ён мяне проста супакойваў. Цяпер мы працуем на кампутарах. Усё кампутарызавана, усё ў электронным фармаце. Я памятаю, як мы прайшлі на кампутарны мантаж – гэта быў 2004 год. Госпадзі, як усе баяліся. І гукі зьнікалі, і нешта прападала. І плач быў, і крыкі… Проста мы пераходзілі на новую сыстэму й вучыліся паходу. Цяпер тэхніка памянялася й кожны можа нас слухаць у інтэрнэце нават знаходзячыся ў Бразыліі ці ў Арабскіх Эміратах. Раней, калі гэтых тэхналёгій не было, то мы праводзілі перадачы на хвалях партнэрскіх радыёстанцый. Гэта была дзяржаўная радыёстанцыя ў Рызе, у Таліне, у Менску, у Вільні. Успрыняцьцё гэтых перадачаў было вельмі пазытыўнае, як сярод слухачоў, так і тамтэйшых калегаў –журналістаў. Яны казалі: О, якія малайцы палякі! Прыязджаюць, расказваюць пра сваю краіну, пра посьпехі Польшчы, пра эканоміку, культуру, традыцыі…Так што гэта сапраўды быў вялікі посьпех і ідэя Польскага радыё, каб праводзіць такія перадачы.
Апрача чыста тэхнічных пытаньняў, ці мэтаў, дзеля якіх паклікана Беларуская рэдакцыя, мяняліся таксама рэдакцыйныя прывычкі й традыцыі. Як расказвае кіраўнічка нашай рэдакцыі Яланта Сьмялоўская (27 гадоў у рэдакцыі), мы пачыналі працу, як маладыя людзі – студэнты, якія проста жылі журналістыкай і амаль начавалі ў рэдакцыі. Цяпер мы старэйшыя й хоць у нас больш прафэсійнага досьведу, то таксама паявіліся новыя выклікі - сем’і, дзеці, каты, сабакі ды іншыя праблемы… Усё гэта прымушае нас эфэктыўна распараджацца сваім часам.
Ялянта Сьмялоўская: Рэдакцыя існуе ўжо шмат гадоў. Ейны рэдакцыйны склад мяняецца. Некаторыя працуюць ужо многія гады, але таксама прыходзяць маладыя супрацоўнікі. Сапраўды, на пачатку, калі мы пачыналі сваю прафэсійную кар’еру на радыё й за адно ўваходзілі ў дарослае жыцьцё, то было шмат сустрэч на прыватнай глебе. Мы сустракаліся на рознага віду сямейных урачыстасьцях – шлюбы, хрысьціны. Усё гэта было ў нашай рэдакцыі. Былі й шашлыкі на беразе Віслы. Цяпер мы пасталелі. У нас і дзеці й часу менш… Мы забягаем на працу, працуем, працуем, працуем і вяртаемся да хаты да нашых мужоў, дзяцей, катоў, сабак, агародаў і г.д. Аднак на працы ў нас таксама бываюць такія хвіліны „на каву”, калі мы заходзім адзін да аднаго й пытаемся пра нешта, раімся, просім дапамогі, нешта расказваем ці проста абменьваемся нашымі думкамі. Думаю, што мы тут на працы, усе з сабой моцна сябруем.
Усе мае калегі згодна падкрэсьліваюць, што нязьменным козырам працы ў рэдакцыі застаецца магчымасьць сустракацца й размаўляць з цікавымі людзьмі. Нашыя суразмоўцы часта нас зьдзіўляюць, часам нас шакуюць, але заўсёды выклікаюць нашую цікавасьць да іх і таго, што яны робяць. З гэтай думкай згаджаецца мая калега Лена Вялічка (12 гадоў у рэдакцыі).
Лена Вялічка: Што мне больш за ўсё падабаецца ў маёй працы. Каб нашыя слухачы добра зразумелі - нашая праца кожны дзень выглядае па-іншаму. Мы павінны рабіць і навіны, агляд друку, запісваць інтэрвію, сачыць за сытуацыяй у Польшчы й Беларусі. Гэтая праца паміж намі падзеленая раўнамерна. Напрыклад, калі ўчора я рабіла навіны, то сёньня я павінна рабіць інтэрвію. Вельмі часта мы запісваем інтэрвію па тэлефоне, тэлефануем у Беларусь, паколькі мы не ў стане там паехаць. Аднак найбольш аптымізму й сілу да працы мне даюць асабістыя размовы зь людзьмі. Асабліва з тымі, якія зьяўляюцца прафэсіяналамі ў сваёй працы й дадаткова ўмеюць пра гэта цікава расказваць. Гэта людзі, якіх ня трэба „цягнуць за язык” і яны вельмі файна расказваюць пра сваю працу. Вось, сустрэчы з такімі людзьмі, а нават размовы па тэлефоне з такімі прафэсіяналамі самыя пазытыўныя й дадаюць мне сілы й жаданьня працаваць далей.
Праца журналіста дае нам таксама магчымасьць наведаць розныя куткі Польшчы, Беларусі, а нават сьвету. Некаторыя з гэткіх камандзіровак асабліва запомніліся маім калегам. Пра адну зь іх расказвае Натальля Шымковяк (22 гады ў рэдакцыі).
Натальля Шымковяк: Перш за ўсё, мне запомнілася паездка ў Сопат на 15-годзьдзе нашай рэдакцыі. Гэта быў здаецца 2007 год. Гэтую паездку й канфэрэнцыю ладзіў кіраўнік Клюбу слухачоў Беларускай службы Польскага радыё ў Віцебску сьвятой памяці Юрась Сьцяпанаў. Гэта была сустрэча! Мы размаўлялі пра тое, як складваецца нашая праца, якія пэрспэктывы на будучыню, якая гісторыя рэдакцыі. Для мяне важныя таксама сустрэчы зь людзьмі, паколькі мы ходзім на розныя канфэрэнцыі, форумы, сэмінары. Гэта шмат уносіць у нашае асабістае разьвіцьцё й нашую працу. Я з прыемнасьцю ўспамінаю такія моманты, калі людзі кажуць: „А, так, так мы Вас слухаем!” Гэта вельмі прыемна, што ёсьць нейкая аддача ад нашай працы.
Ну, але каб не было, што нашая праца, гэта выключна самыя козыры… Як у кожнай прафэсіі ёсьць і адмоўныя бакі, пра якія кажа мой рэдакцыйны калега Юрась Ліхтаровіч (12 гадоў у рэдакцыі)
Юрась Ліхтаровіч: Праблемы? Хутчэй за ўсё, пакутуе сям’я. Праца журналіста ненармаваная. Трэба працаваць і ў суботу, і ў выходныя і ў сьвяты… Апрача таго ў журналістыцы час мае велізарнае значэньне – трэба хутка, або яшчэ хутчэй. Гэта прэсінг, зь якім чалавек павінен даваць сабе рады.
Ад самага пачатку Беларуская служба Польскага радыё для замежжа старалася наладзіць супрацоўніцтва зь іншымі СМІ, якія працуюць на беларускай мове. Напрыклад, у Польшчы з Рэдакцыяй нацыянальных меншасьцяў Польскага радыё Беласток. Мы актыўна супрацоўнічалі
таксама са СМІ у Беларусі, у тым ліку з радыёстанцыяй „Беларуская маладзёжная”, зь першым у Беларусі беларускамоўным камэрцыйным Радыё 101,2, а таксама з радыёстанцыяй Сталіца.
Нагадаю, Польскае радыё для замежжа – гэта частка грамадзкага Польскага радыё. Яго асноўная задача - інфармаваць пра падзеі ў Польшчы, напрамкі польскай замежнай палітыкі, перадаваць навіны на тэму эканомікі, у тым ліку бізнэсу й замежных інвэстыцыяў. Мы стараемся даваць слухачом аб’ектыўную і ўсебаковую інфармацыю пра Польшчу й польскі пункт гледжаньня на падзеі ў рэгіёне й сьвеце.
З нагоды 27-годзьдзя рэдакцыі я шчыра віншую сваіх калегаў і жадаю ім выключна посьпехаў у журналісцкай працы, а таксама шчасьця й здароўя ў асабістым жыцьці.
А гэты згадкавы сюжэт для нашага эфіру падрыхтавала Анна Задрожна – 19 гадоў у рэдакцыі.

15 сьнежня 1991 году ў праграме Польскай службы грамадзкага Польскага радыё ў эфір выйшла першая перадача на беларускай мове. Амаль месяцам пазьней, то бок 13 студзеня 1992 году, у структуры грамадзкай радыёстанцыі была заснаваная Беларуская служба Польскага радыё для замежжа.

Такім чынам, шаноўнае спадарства, мы вяшчаем для Вас свае перадачы ўжо 27 гадоў.

За гэтыя 27 гадоў шмат чаго ў нас памянялася. Прыходзілі новыя супрацоўнікі, іншыя адыходзілі. Толькі за час маёй працы рэдакцыю пакідалі, між іншым, Адам Лабацюк, Алесь Навіцкі, Маргарыта Пракапюк, Эльвіра Сянкевіч, Тамаш Саевіч, Дзіма Гурневіч, Саша Папко, ці сьвятой памяці Вася Садоўскі. Прыходзілі таксама новыя супрацоўнікі. Самымі апошнімі прыйшлі Віктар Корбут і Эдуард Жолуд.

Усіх журналістаў нашай рэдакцыі добра памятае былы галоўны рэдактар прафэсар Ніна Баршчэўская, якая кіравала рэдакцыяй 27 гадоў і пакінула пасаду ў кастрычніку бягучага году.

Ніна Баршчэўская: На пачатку ў рэдакцыі працавалі галоўным чынам студэнты Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта. Сярод тых, якія ўжо разам з намі не працуюць: Таня Лаўрэш, Эля Бэзюк, Ася Куна. Былі й іншыя асобы, якія засталіся ў журналістыцы, гэта, між іншым, Валодзя Пац, які цяпер зьяўляецца карэспандэнтам Польскага радыё ў Беларусі й надалей з намі супрацоўнічае. Былі асобы, якія пайшлі на супрацоўніцтва зь „Белсатам”, значыць засталіся ў галіне, можна сказаць, беларусазнаўства й працы ў галіне беларускіх СМІ. Гэта, напрыклад, Марцін Сьмялоўскі й Алесь Навіцкі. У сваю чаргу, на Радыё Беласток працуе Яраслаў Іванюк, які надалей з намі супрацоўнічае й дасылае нам сюжэты зь Беласточчыны й Падляшша. Так, што гэтых прозьвішчаў было даволі шмат. Напэўна варта прыгадаць таксама сьвятой памяці Юрку Грыгарука, якога, на жаль, няма ўжо сярод жывых. Прыемна тое, што многія асобы надалей падтрымліваюць з намі кантакт і дасылаюць свае сюжэты, хоць фізычна знаходзяцца ў іншых месцах. Варта прыгадаць нашых супрацоўнікаў- карэспандэнтаў зь Беларусі, якія для нас ужо не працуюць, паколькі іх няма сярод жывых. Гэта Юрка Гумянюк з Горадні й Юрась Сьцяпанаў зь Віцебска, які вёў таксама Клюб слухачоў Беларускай службы Польскага радыё. Сярод жывых няма й іншых журналістаў, напрыклад, Юрася Бушлякова, які ў свой час, калі мы супрацоўнічалі з Радыё 101,2, працаваў з намі ў варшаўскай студыі. Гэта агромністая страта, што многія маладыя па сваім узросьце людзі ўжо ад нас адышлі.

Многія зьмены адбыліся таксама ў самой рэдакцыйнай працы. Пра тое, як было на пачатку расказвае наш калега Валеры Саўко, які ў рэдакцыі працуе ўжо 22 гады.

Валеры Саўко: Калі я прыйшоў у рэдакцыю, па-першае, мы пісалі на пішучых машынках. Я асабіста пісаў на электрычнай машынцы, але многія мае калегі пісалі на мэханічных і проста стукат і грукат у кабінэце страшны стаяў. У кабінэтах можна было курыць. Дарэчы я таксама курыў і Ася Куна, а калі да нас прыходзілі яшчэ іншыя калегі журналісты, якія таксама курылі, то сядзелі, як „вожыкі ў тумане” у гэтым цыгарэтным дыме. Мантаж – мантавалася на стужках. Стаялі вялікія мантажныя сталы й калі я, напрыклад, выпадкова выразаў нейкі фрагмэнт і выкідваў на падлогу, то пазьней часта прыходзілася гэтага слова ці сказу там шукаць. Аднак мантаж на мантажных сталах я ўспамінаю з вялікім сэнтымэнтам. Ён мяне проста супакойваў. Цяпер мы працуем на кампутарах. Усё кампутарызавана, усё ў электронным фармаце. Я памятаю, як мы прайшлі на кампутарны мантаж – гэта быў 2004 год. Госпадзі, як усе баяліся. І гукі зьнікалі, і нешта прападала. І плач быў, і крыкі… Проста мы пераходзілі на новую сыстэму й вучыліся паходу. Цяпер тэхніка памянялася й кожны можа нас слухаць у інтэрнэце нават знаходзячыся ў Бразыліі ці ў Арабскіх Эміратах. Раней, калі гэтых тэхналёгій не было, то мы праводзілі перадачы на хвалях партнэрскіх радыёстанцый. Гэта была дзяржаўная радыёстанцыя ў Рызе, у Таліне, у Менску, у Вільні. Успрыняцьцё гэтых перадачаў было вельмі пазытыўнае, як сярод слухачоў, так і тамтэйшых калегаў –журналістаў. Яны казалі: О, якія малайцы палякі! Прыязджаюць, расказваюць пра сваю краіну, пра посьпехі Польшчы, пра эканоміку, культуру, традыцыі…Так што гэта сапраўды быў вялікі посьпех і ідэя Польскага радыё, каб праводзіць такія перадачы.

Апрача чыста тэхнічных пытаньняў, ці мэтаў, дзеля якіх паклікана Беларуская рэдакцыя, мяняліся таксама рэдакцыйныя прывычкі й традыцыі. Як расказвае кіраўнічка нашай рэдакцыі Яланта Сьмялоўская (27 гадоў у рэдакцыі), мы пачыналі працу, як маладыя людзі – студэнты, якія проста жылі журналістыкай і амаль начавалі ў рэдакцыі. Цяпер мы старэйшыя й хоць у нас больш прафэсійнага досьведу, то таксама паявіліся новыя выклікі - сем’і, дзеці, каты, сабакі ды іншыя праблемы… Усё гэта прымушае нас эфэктыўна распараджацца сваім часам.

Ялянта Сьмялоўская: Рэдакцыя існуе ўжо шмат гадоў. Ейны рэдакцыйны склад мяняецца. Некаторыя працуюць ужо многія гады, але таксама прыходзяць маладыя супрацоўнікі. Сапраўды, на пачатку, калі мы пачыналі сваю прафэсійную кар’еру на радыё й за адно ўваходзілі ў дарослае жыцьцё, то было шмат сустрэч на прыватнай глебе. Мы сустракаліся на рознага віду сямейных урачыстасьцях – шлюбы, хрысьціны. Усё гэта было ў нашай рэдакцыі. Былі й шашлыкі на беразе Віслы. Цяпер мы пасталелі. У нас і дзеці й часу менш… Мы забягаем на працу, працуем, працуем, працуем і вяртаемся да хаты да нашых мужоў, дзяцей, катоў, сабак, агародаў і г.д. Аднак на працы ў нас таксама бываюць такія хвіліны „на каву”, калі мы заходзім адзін да аднаго й пытаемся пра нешта, раімся, просім дапамогі, нешта расказваем ці проста абменьваемся нашымі думкамі. Думаю, што мы тут на працы, усе з сабой моцна сябруем.

Усе мае калегі згодна падкрэсьліваюць, што нязьменным козырам працы ў рэдакцыі застаецца магчымасьць сустракацца й размаўляць з цікавымі людзьмі. Нашыя суразмоўцы часта нас зьдзіўляюць, часам нас шакуюць, але заўсёды выклікаюць нашую цікавасьць да іх і таго, што яны робяць. З гэтай думкай згаджаецца мая калега Лена Вялічка (12 гадоў у рэдакцыі).

Лена Вялічка: Што мне больш за ўсё падабаецца ў маёй працы. Каб нашыя слухачы добра зразумелі - нашая праца кожны дзень выглядае па-іншаму. Мы павінны рабіць і навіны, агляд друку, запісваць інтэрвію, сачыць за сытуацыяй у Польшчы й Беларусі. Гэтая праца паміж намі падзеленая раўнамерна. Напрыклад, калі ўчора я рабіла навіны, то сёньня я павінна рабіць інтэрвію. Вельмі часта мы запісваем інтэрвію па тэлефоне, тэлефануем у Беларусь, паколькі мы не ў стане там паехаць. Аднак найбольш аптымізму й сілу да працы мне даюць асабістыя размовы зь людзьмі. Асабліва з тымі, якія зьяўляюцца прафэсіяналамі ў сваёй працы й дадаткова ўмеюць пра гэта цікава расказваць. Гэта людзі, якіх ня трэба „цягнуць за язык” і яны вельмі файна расказваюць пра сваю працу. Вось, сустрэчы з такімі людзьмі, а нават размовы па тэлефоне з такімі прафэсіяналамі самыя пазытыўныя й дадаюць мне сілы й жаданьня працаваць далей.

Праца журналіста дае нам таксама магчымасьць наведаць розныя куткі Польшчы, Беларусі, а нават сьвету. Некаторыя з гэткіх камандзіровак асабліва запомніліся маім калегам. Пра адну зь іх расказвае Натальля Шымковяк (22 гады ў рэдакцыі).

Натальля Шымковяк: Перш за ўсё, мне запомнілася паездка ў Сопат на 15-годзьдзе нашай рэдакцыі. Гэта быў здаецца 2007 год. Гэтую паездку й канфэрэнцыю ладзіў кіраўнік Клюбу слухачоў Беларускай службы Польскага радыё ў Віцебску сьвятой памяці Юрась Сьцяпанаў. Гэта была сустрэча! Мы размаўлялі пра тое, як складваецца нашая праца, якія пэрспэктывы на будучыню, якая гісторыя рэдакцыі. Для мяне важныя таксама сустрэчы зь людзьмі, паколькі мы ходзім на розныя канфэрэнцыі, форумы, сэмінары. Гэта шмат уносіць у нашае асабістае разьвіцьцё й нашую працу. Я з прыемнасьцю ўспамінаю такія моманты, калі людзі кажуць: „А, так, так мы Вас слухаем!” Гэта вельмі прыемна, што ёсьць нейкая аддача ад нашай працы.

Ну, але каб не было, што нашая праца, гэта выключна самыя козыры… Як у кожнай прафэсіі ёсьць і адмоўныя бакі, пра якія кажа мой рэдакцыйны калега Юрась Ліхтаровіч (12 гадоў у рэдакцыі)

Юрась Ліхтаровіч: Праблемы? Хутчэй за ўсё, пакутуе сям’я. Праца журналіста ненармаваная. Трэба працаваць і ў суботу, і ў выходныя і ў сьвяты… Апрача таго ў журналістыцы час мае велізарнае значэньне – трэба хутка, або яшчэ хутчэй. Гэта прэсінг, зь якім чалавек павінен даваць сабе рады.

Ад самага пачатку Беларуская служба Польскага радыё для замежжа старалася наладзіць супрацоўніцтва зь іншымі СМІ, якія працуюць на беларускай мове. Напрыклад, у Польшчы з Рэдакцыяй нацыянальных меншасьцяў Польскага радыё Беласток. Мы актыўна супрацоўнічалі таксама са СМІ у Беларусі, у тым ліку з радыёстанцыяй „Беларуская маладзёжная”, зь першым у Беларусі беларускамоўным камэрцыйным Радыё 101,2, а таксама з радыёстанцыяй Сталіца.

Нагадаю, Польскае радыё для замежжа – гэта частка грамадзкага Польскага радыё. Яго асноўная задача - інфармаваць пра падзеі ў Польшчы, напрамкі польскай замежнай палітыкі, перадаваць навіны на тэму эканомікі, у тым ліку бізнэсу й замежных інвэстыцыяў. Мы стараемся даваць слухачом аб’ектыўную і ўсебаковую інфармацыю пра Польшчу й польскі пункт гледжаньня на падзеі ў рэгіёне й сьвеце.

З нагоды 27-годзьдзя рэдакцыі я шчыра віншую сваіх калегаў і жадаю ім выключна посьпехаў у журналісцкай працы, а таксама шчасьця й здароўя ў асабістым жыцьці.

А гэты сюжэт для нашага эфіру падрыхтавала Анна Задрожна – 19 гадоў у рэдакцыі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт