Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ёсьць шанец падняцца на 21 месца ў рэйтынгу самых буйных эканомік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.12.2018 14:14
Год таму ў рэйтынгу, падрыхтаваным на аснове дадзеных Сусьветнага банку, Варшава займала 23 месца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna
У Польшчы ёсьць шанец падняцца на 21 месца ў рэйтынгу самых буйных эканомік сьвету. Год таму ў рэйтынгу, падрыхтаваным на аснове дадзеных Сусьветнага банку, Варшава займала 23 месца. Паміж Польшчай і першай дваццаткай былі Швэцыя і Аргентына. Апошняя краіна перажыла ў гэтым годзе эканамічны крызіс і сур’ёзнае падзеньне валюты. Значна цяжэй будзе абагнаць Швэцыю, хоць многае сьведчыць аб тым, што палякам гэта можа ўдасца.
Праўда, пакуль няма вынікаў за чацьвёрты квартал, то ў трэцім Польшча выглядала значна лепш, чым Швэцыя. Сытуацыя ў Польшчы выглядае лепш таксама ў прагнозах Міжнароднага валютнага фонду. 21 месца ў рэйтынгу самых буйных эканомік сьвету – гучыць вельмі рэальна.
Уваход у лік лепшых 20-к у сьвеце ў будучыні быў бы заданьнем значна больш цяжэйшым. На 20-м месцы знаходзіцца Швайцарыя, ВУП якой на 34% вышэйшы, чым у Польшчы. На эканамічны крызіс і аслабленьне франка ў гэтай краіне разьлічваць не прыходзіцца. Пад большай пагрозай крызісу знаходзяцца краіны на 18 і 19 месцы – Саудаўская Арабія і Турцыя. Іх ВУП у параўнаньні з польскім большы на 40%. Але яшчэ ў мінулым годзе розьніца складала ажно 62%.
На версе рэйтынгу ў гэтым годзе чакаюцца дзьве вельмі цікавыя зьмены. Усё сьведчыць аб тым, што Італія, нягледзячы на павольны рост ВУП, апярэдзіць Бразылію, якая перажыла ў гэтым годзе малы крызіс. Італія можа заняць восьмае, а Бразылія апусьціцца на дзевятае месца. У сваю чаргу пятым і шостым месцамі могуць памяняцца Вялікабрытанія і Індыя.

Dziennik Gazeta Prawna

Паміж Польшчай і першай дваццаткай былі Швэцыя і Аргентына. Апошняя краіна перажыла ў гэтым годзе эканамічны крызіс і сур’ёзнае падзеньне валюты. Значна цяжэй будзе абагнаць Швэцыю, хоць многае сьведчыць аб тым, што палякам гэта можа ўдасца.

Праўда, пакуль няма вынікаў за чацьвёрты квартал, то ў трэцім Польшча выглядала значна лепш, чым Швэцыя. Сытуацыя ў Польшчы выглядае лепш таксама ў прагнозах Міжнароднага валютнага фонду. 21 месца ў рэйтынгу самых буйных эканомік сьвету – гучыць вельмі рэальна.

Уваход у лік лепшых 20-к у сьвеце ў будучыні быў бы заданьнем значна больш цяжэйшым. На 20-м месцы знаходзіцца Швайцарыя, ВУП якой на 34% вышэйшы, чым у Польшчы. На эканамічны крызіс і аслабленьне франка ў гэтай краіне разьлічваць не прыходзіцца. Пад большай пагрозай крызісу знаходзяцца краіны на 18 і 19 месцы – Саудаўская Арабія і Турцыя. Іх ВУП у параўнаньні з польскім большы на 40%. Але яшчэ ў мінулым годзе розьніца складала ажно 62%.

На версе рэйтынгу ў гэтым годзе чакаюцца дзьве вельмі цікавыя зьмены. Усё сьведчыць аб тым, што Італія, нягледзячы на павольны рост ВУП, апярэдзіць Бразылію, якая перажыла ў гэтым годзе малы крызіс. Італія можа заняць восьмае, а Бразылія апусьціцца на дзевятае месца. У сваю чаргу пятым і шостым месцамі могуць памяняцца Вялікабрытанія і Індыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт