Logo Polskiego Radia
Print

"Грамадзянская плятформа" не спраўлялася з паліўнай мафіяй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.12.2018 15:25
У продажы нелегальнага паліва ў Польшчы ў шырокім маштабе ўдзельнічала расейская мафія.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/CC0 Public Domain

«Gazeta Wyborcza» друкуе другую частку адмысловага дакладу, аўтары якога задаліся пытаньнем, хто адказвае за мільярдныя страты дзяржаўнага бюджэту ў сувязі з негермэтычнасьцю сыстэмы падатку на дададзеную вартасьць (VAT).

Яшчэ некалькі тыдняў таму здавалася, што спэцыяльная камісія, скліканая для расьсьледаваньня схемы падатковых махінацый, зайшла ў тупік. Аднак сытуацыя зьмянілася пасьля дачы паказаньняў былой віцэ-міністар ва ўрадзе "Грамадзянскай плятформы" – Польскай сялянскай партыі Эльжбеты Хойны-Дух (Elżbieta Chojna-Duch). Паводле яе слоў, ва ўрадзе былі асобы, якія супрацоўнічалі з вонкавымі кампаніямі, якія маглі быць нейкім чынам уцягнутыя ў справу.

"Грамадзянская плятформа" ня здолела эфэктыўна змагацца з гэтай званай падатковай карусельлю, з мафіяй, якая гандлявала фікцыйным палівам. У выніку дзяржаўны бюджэт страціў мільярды злотых. Нягледзячы на тое, што Польская арганізацыя нафтапрамысловасьці і гандлю нафтай зьвярталася да кожнага чыноўніка, міністра і віцэ-міністра, адказнага за дадзеную сфэру, ва ўрадзе не было прагрэсу ў барацьбе з махінатарамі. У продажы нелегальнага паліва ў Польшчы ў шырокім маштабе ўдзельнічала расейская мафія.

Яшчэ ў 2013 годзе кампанія Ernst&Young падрыхтавала даклад для самых важных асоб у дзяржаве, з якога вынікала, што страты бюджэту ў выніку нелегальнага продажу дызэльнага паліва складаюць ад 4,3 да 5,8 млрд. злотых. Даклад не прынёс выразнага эфэкту. На самой справе першы сур’ёзны ўдар па мафіі, якая гандлявала нелегальным палівам, быў нанесены ў жніўні 2016 году, калі пачаў дзейнічаць гэтак званы паліўны пакет. З гэтага часу кампаніі, якія маюць канцэсію на міжнародны гандаль палівам, павінны быць зарэгістраваныя ў Польшчы. Афіцыйны продаж паліва на працягу двух гадоў вырас на адну пятую.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт