Logo Polskiego Radia
Print

Памёр знакаміты польскі рэжысёр Казімеж Куц

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.12.2018 18:11
Казімеж Куц застанецца ў памяці гледачоў, у першую чаргу, дзякуючы сваёй «Сылескай трылёгіі» , якая пачалася зь фільму «Соль зямлі чорнай» 1969 года.
Рэжысёр Казімеж Куц Рэжысёр Казімеж Куц PAP/Rafał Guz

Памёр знакаміты польскі рэжысёр Казімеж Куц
18 сьнежня памёр адзін са стваральнікаў польскай кінашколы, вядомы рэжысёр Казімеж Куц, яму было 89 гадоў Творчасьць Казімежа Курца прысьвечана самабытнасьці культуры і тоеснасьці Сылезіі. Нагадаем, Сылезія – гэта гістарычная вобласьць, яка знаходзіцца на поўдні Польшчы ды поўначы Чэхіі. Сылескія землі на працягу амаль двух стагоддзяў былі асноўным месцам распрацоўкі вугальных радовішчаў у гэтым рэгіёне Эўропы.
Пра песьняра Сылезіі, рэжысёра кіно і тэатра, сцэнарыста ды палітыка Казімежа Куца падрабязьней распавядзе ЭЖ.
Казімеж Куц, застанецца ў памяці гледачоў, у першую чаргу, дзякуючы сваёй Сылескай трылёгіі, якая складаецца зь фільмаў «Соль зямлі чорнай» 1969 года, «Пэрла ў кароне» 1971 года і «Пацеркі аднаго Ружанца» 1979 года. Першая частка трылёгіі соль зямлі чорнай лічыцца клясычным творам польскага кінэматографа. Агулам, рэжысёр быў аўтарам 20 мастацкіх фільмаў.
Віцэ-прэм’ер польскага ўраду, міністар культуры Пятро Гліньскі выказаў вялікі жаль з прычыны сьмерці творцы.
Пятро Гліньскі: Памёр Казімеж Куц. Гэта вялікія страта для польскай культуры, бо ён быў вялікім творцам Польскай кінашколы. Перад усім Куц у нас асацыююцца зь Сылескай трылёгіяй. Наогул ён зрабіў багата фільмаў пра Сылезію.
Я, напрыклад, у пэўным сэнсе, быў выхаваны на яго кінаэстэтыцы ды на яго разуменьні Сылезіі.
Казімеж Куц заўжды спрачаўся за Сылезію, заўжды меў нейкую прэтэнзію, абараняючы правы гэтага рэгіёна.
У пытаньнях грамадзкай вагі мы зь ім спрачаліся. Мне падаецца, што ён ня меў рацыі. Анак, гэта не мае значэньня, асабліва ў той момант, калі адышоў Казімеж Куц.
У часы завастрэньня палітычнага і гаспадарчага крызісу ў Польскай Народнай Рэспубліцы, ў другой палове 1970-гадоў, Казімеж Куц, заангажаваўся ў апазыцыйную дзейнасьць. Падчас ваеннага становішча ў 1981-82 гг. Рэжысёр быў інтэрнаваны.
Пасьля дэмантажу камуністычнага ладу ў Польшчы Казімеж Куц распачаў чынную палітычную дзейнасьць. Рэжысёр неаднаразова быў сэнатарам Польшчы, а таксама дэпутатам Сэйму, а ў 2001-2005 займаў пасаду намесьніка старшыні Сэнату Польшчы. На ўсіх палітычных форумах Казімеж Куц пасьлядоўна і мэтанакіравана дбаў пра інтарэсы сылескага рэгіёна.
Рэжысёра Казімежа Куца ўзгадваюць жыхары Сылезіі.
Жыхары Сылезіі: Чалавек, які заўжды стараўся змагацца за самабытнасьць Сылезіі, за Шапавіцы, зь якіх ён паходзіў. Яго Сылеская трылёгія паказала ўсёй Польшчы, якую традыцыю мае Сылезія.
Працягвае чарговая жыхарка Сылезіі:
Жыхарка 2: Памятаю яго фільмы, я жыхарка Сылезіі й яго фільмы мне вельмі блізкія. Моцна трапіў у памяць яго першы фільм «Соль зямлі чорнай».
Сьлёзы на вачах... калі адыходзіць такі жыхар Сылезіі – мне вельмі прыкра.
90-гадовы польскі актор тэатра і кіно Францішак Печка рэгулярна супрацоўнічаў з Казімежам Куцам. Працягвае актор Францішак Печка.
Францішак Печка: Не толькі я страціў сябра. Вялікага чалавека страціла Сылезія. Сылезія дзякуе Куцу за яго дзейнасьць.
Ён змог зацікавіць масавага гледача Сылезіяй, яе культурай, яе эпасам. За ўсё гэта Сылезія яму будзе заўжды ўдзячная.
Казімеж Куц быў сардэчным чалавекам, адначасова бескампрамісны. Часам ён быў нават брутальны ў сваіх выказваньнях, але вельмі трапны.
Казімеж Куц быў ляўрэатам шматлікіх прэмій і ўзнагарод. У 2010 годзе адбыўся дэбют рэжысёра ў якасьці пісьменьніка. Куц выдаў аўтабіяграфічную кнігу пад назвай «Пятая старана сьвету».
Майстар ствараў яе на працягу амаль 40 гадоў. Паводле слоў Куца, ён намагаўся стварыцца ўнікальную аповесьць пра Верхнюю Сылезію. На падставе аповесьці «Пятая старана сьвету» быў пастаўлены спэктакль, які высока ацэнены супольнасьцю тэатральных крытыкаў.
IAR/эж


18 сьнежня памёр адзін са стваральнікаў польскай кінашколы, вядомы рэжысёр Казімеж Куц, яму было 89 гадоў Творчасьць Казімежа Курца прысьвечана самабытнасьці культуры і тоеснасьці Сылезіі.

Нагадаем, Сылезія – гэта гістарычная вобласьць, яка знаходзіцца на поўдні Польшчы ды поўначы Чэхіі. Сылескія землі на працягу амаль двух стагоддзяў былі асноўным месцам распрацоўкі вугальных радовішчаў у гэтым рэгіёне Эўропы.

Казімеж Куц застанецца ў памяці гледачоў, у першую чаргу, дзякуючы сваёй Сылескай трылёгіі, якая складаецца зь фільмаў «Соль зямлі чорнай» 1969 года, «Пэрла ў кароне» 1971 года і «Пацеркі аднаго Ружанца» 1979 года. Першая частка трылёгіі соль зямлі чорнай лічыцца клясычным творам польскага кінэматографа. Агулам, рэжысёр быў аўтарам 20 мастацкіх фільмаў.

Віцэ-прэм’ер польскага ўраду, міністар культуры Пятро Гліньскі выказаў вялікі жаль з прычыны сьмерці творцы.

Пятро Гліньскі: Памёр Казімеж Куц. Гэта вялікія страта для польскай культуры, бо ён быў вялікім творцам Польскай кінашколы. Перад усім Куц у нас асацыююцца зь Сылескай трылёгіяй. Наогул ён зрабіў багата фільмаў пра Сылезію. Я, напрыклад, у пэўным сэнсе, быў выхаваны на яго кінаэстэтыцы ды на яго разуменьні Сылезіі. Казімеж Куц заўжды спрачаўся за Сылезію, заўжды меў нейкую прэтэнзію, абараняючы правы гэтага рэгіёна. У пытаньнях грамадзкай вагі мы зь ім спрачаліся. Мне падаецца, што ён ня меў рацыі. Анак, гэта не мае значэньня, асабліва ў той момант, калі адышоў Казімеж Куц.

У часы завастрэньня палітычнага і гаспадарчага крызісу ў Польскай Народнай Рэспубліцы, ў другой палове 1970-гадоў, Казімеж Куц, заангажаваўся ў апазыцыйную дзейнасьць. Падчас ваеннага становішча ў 1981-82 гг. Рэжысёр быў інтэрнаваны.

Пасьля дэмантажу камуністычнага ладу ў Польшчы Казімеж Куц распачаў чынную палітычную дзейнасьць. Рэжысёр неаднаразова быў сэнатарам Польшчы, а таксама дэпутатам Сэйму, а ў 2001-2005 займаў пасаду намесьніка старшыні Сэнату Польшчы. На ўсіх палітычных форумах Казімеж Куц пасьлядоўна і мэтанакіравана дбаў пра інтарэсы сылескага рэгіёна. Рэжысёра Казімежа Куца ўзгадваюць жыхары Сылезіі.
Жыхарка Сылезіі: Чалавек, які заўжды стараўся змагацца за самабытнасьць Сылезіі, за Шапавіцы, зь якіх ён паходзіў. Яго Сылеская трылёгія паказала ўсёй Польшчы, якую традыцыю мае Сылезія.
Працягвае чарговая жыхарка Сылезіі.
Жыхарка Сылезіі: Памятаю яго фільмы, я жыхарка Сылезіі й яго фільмы мне вельмі блізкія. Моцна трапіў у памяць яго першы фільм «Соль зямлі чорнай». Сьлёзы на вачах... калі адыходзіць такі жыхар Сылезіі – мне вельмі прыкра.

90-гадовы польскі актор тэатра і кіно Францішак Печка рэгулярна супрацоўнічаў з Казімежам Куцам.

Францішак Печка: Не толькі я страціў сябра. Вялікага чалавека страціла Сылезія. Сылезія дзякуе Куцу за яго дзейнасьць.
Ён змог зацікавіць масавага гледача Сылезіяй, яе культурай, яе эпасам. За ўсё гэта Сылезія яму будзе заўжды ўдзячная.
Казімеж Куц быў сардэчным чалавекам, адначасова бескампрамісны. Часам ён быў нават брутальны ў сваіх выказваньнях, але вельмі трапны.

Казімеж Куц быў ляўрэатам шматлікіх прэмій і ўзнагарод. У 2010 годзе адбыўся дэбют рэжысёра ў якасьці пісьменьніка. Куц выдаў аўтабіяграфічную кнігу пад назвай «Пятая старана сьвету».

Майстар ствараў яе на працягу амаль 40 гадоў. Паводле слоў Куца, ён намагаўся стварыцца ўнікальную аповесьць пра Верхнюю Сылезію. На падставе аповесьці «Пятая старана сьвету» быў пастаўлены спэктакль, які высока ацэнены супольнасьцю тэатральных крытыкаў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт