Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія палітыкі падвялі вынікі 2018 года

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.12.2018 22:13
  • 2018 год для Беларусі.mp3
«За 2018 год становішча грамадзян Беларусі, якія прывязаныя да бюджэтнай сфэры, значна пагоршылася».
youtube.com/screen

Беларускія палітыкі падвялі вынікі 2018 года
2018 год няўхільна ды імкліва адыходзіць у мінулае. Канец года – гэта цудоўная магчымасьць паразважаць над тым, якім быў адыходзячы 2018. Кіраўнікі апазыцыйных партый Беларусі распавялі пра сёлетнія дасягненьні сваіх арганізацый.
Каб атрымаць рознабаковае меркаваньне пра 2018 год, мы пацікавілася меркаваньнем лідэраў партый, якія прадстаўляюць розныя погляды ды ідэалёгіі.
Партыя Беларускі Народны Фронт прадстаўляе кансэрватыўнаю нацыянал-дэмакратычную ідэалёгію. Старшынём Партыі БНФ зьяўляецца Рыгор Кастусёў, які ў 2010 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Рыгор Андрэевіч Кастусёў падсумоўвае 2018 год у кантэксьце дзейнасьці Партыі БНФ.
Рыгор Кастусёў: На маю думку, самая значная падзея для грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў 2018 годзе, гэта адзначэньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Народны Фронт актыў удзельнічаў у гэтым. Я думаю, гэта самая значная і самая знакамітая падзея 2018 году, бо мерапрыемствы прысьвечаныя 100-годзьдзю БНР адбываліся ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, сярод іншых палітычных сіл Партыя БНФ таксама арганізоўвала гэтае сьвята. (…)
Калі казаць уласна пра нашую партыю, то мяне вельмі задавальняе, што за мінулы год у БНФ прыйшло шмат моладзі. Менавіта моладзевая структура БНФ стала найбольш масавай, найбольш актыўная сярод іншых моладзевых арганізацый у Беларусі, вядома, за выключэньнем БРСМ. Аднак, БРСМ жыве на сродкі бюджэту, то-бок на нашыя падаткі, а Моладзь БНФ працавала на ідэі, на энтузіязьме. Калі ў моладзі ёсьць цікаўнасьць да партыі – БНФ. (…)
Адзінай апазыцыйнай сілай Беларусі, якая грунтуецца на камуністычнай ідэалёгіі зьяўляецца Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет». Сяргей Іванавіч Калякін зьяўляецца лідэрам гэтай палітычнай групоўкі. Сяргей Калякін у сярэдзіне 1990-гадоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ скліканьня. Сяргей Калякін узгадвае ўзгадвае адыходзячы год.
Сяргей Калякін: Для нас год прайшоў, магчыма, без важных падзей і яркіх палітычных кампаній. У нашых умовах дасягненьнем зьяўляецца ўжо тое, што партыя працягвае жыць і разьвівацца, што да нас прыходзяць новыя людзі. (…)
На жаль, у 2018 годзе людзі сталі жыць яшчэ горш. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў абсалютным вымярэньні заробкі вырасьлі й пэнсіі вырасьлі. Аднак, людзей які апынуліся на мяжы жабрацтва стала болей, на сёньняшні дзень больш за 2 мільёны беларусаў атрымліваюць даходы ніжэйшыя за мінімальны спажывецкі бюджэт. Таксама расьце колькасьць людзей, якія жывуць за рысай жабрацтва – іх больш за 550 тысяч чалавек. Агулам абвастрыліся пытаньні сацыяльнай абароны насельніцтва, у прыватнасьці ўскладнілася паляпшэньня жыльлёвых умоваў. Жытла сталі будаваць меней, надзеі на пакупку жытла ніякай, бо яго цана значна перавышае фінансавыя магчымасьці звычайнага грамадзяніна.
За 2018 год становішча грамадзян Беларусі, якія прывязаныя да бюджэтнай сфэры значна пагоршылася.
Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя ўжо на працягу больш чым 10 гадоў намагаецца атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі. Адметным зьяўляецца той факт, што па відавочна надуманым прычынам, улады Беларусі ўжо 7 разоў адмаўлялі БХД у рэгістрацыі. Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя абапіраецца на хрысьціянска-дэмакратычную ідэалёгію. Пра дасягненьні БХД у 2018 годзе распавядае адзін зь яе сустаршыняў Віталь Рымашэўскі.
Віталь Рымашэўскі: У 2018 годзе мы арганізавалі некалькі важных кампаній, а таксама падрыхтавалі шэраг законапраектаў, якія ўжо зара зьмяняюць беларускае заканадаўства. У прыватнасьці, разам з рухам Маці 328 мы падрыхтавалі зьмены ў «наркатычны артыкул» Крымінальнага кодэксу Беларусі, а таксама правялі грамадзкую кампанію. Напэўна, упершыню за 6 гадоў улады пайшлі на саступкі, Палата Прадстаўнікоў мусіць прыняць новую рэдакцыю артыкула 328 паводле якой, будзе зьмякчэньне пакараньня тым дзецям, якія нібыта наркабароны былі асуджаныя на вялізарныя тэрміны. (…)
Перамены ў Беларусі магчымыя толькі тады, калі людзі аб’ядноўваюцца і разам аказваюць ціск на ўладу.
Нягледзячы на прыналежнасьць да розных ідэалёгій, нягледзячы на рознае ўяўленьня мінулага краіны, апытаныя кіраўнікі апазыцыйных партый пагадзіліся з тым, што галоўнае дасягненьне 2018, гэта чарговы год незалежнасьці Беларусі.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

2018 год няўхільна ды імкліва адыходзіць у мінулае. Канец года – гэта цудоўная магчымасьць паразважаць над тым, якім быў адыходзячы 2018. Кіраўнікі апазыцыйных партый Беларусі распавялі пра сёлетнія дасягненьні сваіх арганізацый.

Каб атрымаць рознабаковае меркаваньне пра 2018 год, мы пацікавілася меркаваньнем лідэраў партый, якія прадстаўляюць розныя погляды ды ідэалёгіі.

Партыя Беларускі Народны Фронт прадстаўляе кансэрватыўнаю нацыянал-дэмакратычную ідэалёгію. Старшынём Партыі БНФ зьяўляецца Рыгор Кастусёў, які ў 2010 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Рыгор Андрэевіч Кастусёў падсумоўвае 2018 год у кантэксьце дзейнасьці Партыі БНФ.

Рыгор Кастусёў: На маю думку, самая значная падзея для грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў 2018 годзе, гэта адзначэньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Народны Фронт актыў удзельнічаў у гэтым. Я думаю, гэта самая значная і самая знакамітая падзея 2018 году, бо мерапрыемствы прысьвечаныя 100-годзьдзю БНР адбываліся ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, сярод іншых палітычных сіл Партыя БНФ таксама арганізоўвала гэтае сьвята. (…)

Калі казаць уласна пра нашую партыю, то мяне вельмі задавальняе, што за мінулы год у БНФ прыйшло шмат моладзі. Менавіта моладзевая структура БНФ стала найбольш масавай, найбольш актыўная сярод іншых моладзевых арганізацый у Беларусі, вядома, за выключэньнем БРСМ. Аднак, БРСМ жыве на сродкі бюджэту, то-бок на нашыя падаткі, а Моладзь БНФ працавала на ідэі, на энтузіязьме. Калі ў моладзі ёсьць цікаўнасьць да партыі – БНФ. (…)

Адзінай апазыцыйнай сілай Беларусі, якая грунтуецца на камуністычнай ідэалёгіі зьяўляецца Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет». Сяргей Іванавіч Калякін зьяўляецца лідэрам гэтай палітычнай групоўкі. Сяргей Калякін у сярэдзіне 1990-гадоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ скліканьня. Сяргей Калякін узгадвае ўзгадвае адыходзячы год.

Сяргей Калякін: Для нас год прайшоў, магчыма, без важных падзей і яркіх палітычных кампаній. У нашых умовах дасягненьнем зьяўляецца ўжо тое, што партыя працягвае жыць і разьвівацца, што да нас прыходзяць новыя людзі. (…)

На жаль, у 2018 годзе людзі сталі жыць яшчэ горш. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў абсалютным вымярэньні заробкі вырасьлі й пэнсіі вырасьлі. Аднак, людзей які апынуліся на мяжы жабрацтва стала болей, на сёньняшні дзень больш за 2 мільёны беларусаў атрымліваюць даходы ніжэйшыя за мінімальны спажывецкі бюджэт. Таксама расьце колькасьць людзей, якія жывуць за рысай жабрацтва – іх больш за 550 тысяч чалавек.

Агулам абвастрыліся пытаньні сацыяльнай абароны насельніцтва, у прыватнасьці ўскладнілася паляпшэньня жыльлёвых умоваў. Жытла сталі будаваць меней, надзеі на пакупку жытла ніякай, бо яго цана значна перавышае фінансавыя магчымасьці звычайнага грамадзяніна.

За 2018 год становішча грамадзян Беларусі, якія прывязаныя да бюджэтнай сфэры, значна пагоршылася.

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя ўжо на працягу больш чым 10 гадоў намагаецца атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі. Адметным зьяўляецца той факт, што па відавочна надуманым прычынам, улады Беларусі ўжо 7 разоў адмаўлялі БХД у рэгістрацыі. Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя абапіраецца на хрысьціянска-дэмакратычную ідэалёгію. Пра дасягненьні БХД у 2018 годзе распавядае адзін зь яе сустаршыняў Віталь Рымашэўскі.

Віталь Рымашэўскі: У 2018 годзе мы арганізавалі некалькі важных кампаній, а таксама падрыхтавалі шэраг законапраектаў, якія ўжо зара зьмяняюць беларускае заканадаўства. У прыватнасьці, разам з рухам Маці 328 мы падрыхтавалі зьмены ў «наркатычны артыкул» Крымінальнага кодэксу Беларусі, а таксама правялі грамадзкую кампанію. Напэўна, упершыню за 6 гадоў улады пайшлі на саступкі, Палата Прадстаўнікоў мусіць прыняць новую рэдакцыю артыкула 328 паводле якой, будзе зьмякчэньне пакараньня тым дзецям, якія нібыта наркабароны былі асуджаныя на вялізарныя тэрміны. (…)

Перамены ў Беларусі магчымыя толькі тады, калі людзі аб’ядноўваюцца і разам аказваюць ціск на ўладу.Нягледзячы на прыналежнасьць да розных ідэалёгій, нягледзячы на рознае ўяўленьня мінулага краіны, апытаныя кіраўнікі апазыцыйных партый пагадзіліся з тым, што галоўнае дасягненьне 2018, гэта чарговы год незалежнасьці Беларусі.

Эдуард Жолуд

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт