Logo Polskiego Radia
Print

Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым унівэрсытэце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.01.2019 17:12
  • Лятучы ўнівэрсытэт.mp3
Адукацыйная пляцоўка была створаная на ўзор Лятучага ўнівэрсытэту, які пад канец 70-ых гадоў дзейнічаў у Польшчы.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons/TeroVesalainen

За ўдзел у лекцыйных занятках, курсах ня трэба плаціць грошы – гэта быў асноўны прынцып заснавальнікаў Лятучага ўнівэрсытэту. І таму здараюцца крызісы, калі ўнівэрсытэту не хапае сродкаў на дзейнасьць, аднак гэтыя перашкоды можна пераадольваць, – гаворыць адзін з заснавальнікаў адукацыйнай пляцоўкі Ўладзімер Мацкевіч, якога мы папрасілі падсумаваць мінулы год і распавесьці пра пляны на будучыню.

«У 2018 былі пэўныя цяжкасьці, таму крыху зьменшылася колькасьць заняткаў. Аднак гэтыя перашкоды можна пераадольваць. Мы працягваем курсы, рэалізуючы наш старадаўні лёзунг «Думаць Беларусь». Наш унівэрсытэт – гэта лекцыйныя заняткі на тэмы, якіх няма ў дзяржаўных вышэйшых установах. У нас выкладаюць выдатныя спэцыялісты, мы далі магчымасьць працаваць у нас некаторым выкладчыкам з патрыятычнай устаноўкай, якія былі звольненыя з дзяржаўных ВНУ. На ўзор польскага Лятучага ўнівэрсытэта часоў «Салідарнасьці» мы таксама назвалі гэта Лятучым унівэрсытэтам».

Падрабязную гутарку з У. Мацкевічам слухайце ў далучаным гукавым файле

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт