Logo Polskiego Radia
Print

Прыкладна палова польскіх пэнсіянэраў працягвае працаваць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.01.2019 16:57
Многія людзі баяцца, што іх пэнсія будзе надта нізкай, і таму стараюцца папрацаваць яшчэ пару гадоў.
Bild: commons.wikimedia.org

Каля паловы людзей, якія маглі б ужо выйсьці на пэнсію дзякуючы адпаведнаму ўзросту, далей працуюць. Такія дадзеныя публікуе Кампанія сацыяльнага страхаваньня, а тэму закранае «Dziennik Gazeta Prawna».

Дзякуючы таму, што многія пэнсіянэры працягваюць працаваць, паніжэньне пэнсійнага ўзросту выключала менш адмоўных наступстваў, чым можна было спадзявацца. Паводле дадзеных КСС, каля 100 тыс. застрахаваных асоб, якія дасягнулі пэнсійны ўзрост, ня звольнілася з працы. Чатыры пятыя з гэтай групы – гэта людзі, якія падалі дакумэнты на афармленьне пэнсіі, але яе не атрымліваюць, паколькі не спынілі прафэсійнай дзейнасьці. Астатнія атрымліваюць як дзяржаўную пэнсію, так і заработную плату. Такая сытуацыя магчымая дзякуючы добрай каньюнктуры на рынку працы. Акрамя таго, многія людзі баяцца, што іх пэнсія будзе надта нізкай, і таму стараюцца папрацаваць яшчэ пару гадоў, калі ёсьць такая магчымасьць, плаціць узносы, каб пазьнейшая пэнсія была вышэйшай.

Калі ў 2015 годзе ў Польшчы было каля 5 млн. пэнсіянэраў, то ў 2023 годзе іх будзе ўжо каля 7 млн. На думку старшыні Пэнсійнага інстытуту Антоні Колека, сытуацыя прымусіць зноў пачаць абмеркаваньне ў грамадзтве тэмы пэнсійнага ўзросту.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт