Logo Polskiego Radia
Print

Шоўмэн кідае выклік алігархам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.01.2019 15:55
  • Шоўмэн кідае.mp3
Прэзыдэнтам ва Ўкраіне можа стаць комік ды шоўмэн.
Foto: /24tv.ua

Некалькі год таму ва Ўкраіне выйшаў у пракат сэрыял «Слуга народа», дзе прэзыдэнтам краіны стаў звычайны настаўнік. Ролю настаўніка ў тым фільме згуляў вядомы ўкраінскі комік ды шоўмэн Уладзімір Зяленьскі. Цяпер сцэнар згаданага фільма паўтараецца ў жыцьці.

31 сакавіка 2019-га года ва Ўкраіне пройдуць прэзыдэнцкія выбары. Доўгі час выглядала, што асноўная барацьба за гэтую пасаду разгорнецца паміж тройкай палітыкаў: Пётр Парашэнка, Анатоль Грыцэнка ды Юлія Цімашэнка. Аднак пры канцы мінулага года пра свой намер балятавацца ў прэзыдэнты Ўкраіны заявіў вядомы комік Уладзімір Зяленскі.

Паводле вынікаў сацыялягічных апытаньняў Уладзімір Зяленскі стаў другім па папулярнасьці кандыдатам. За яго гатовыя галасаваць 10% выбарцаў, ён можа выйсьці ў другі тур.

Разам з тым, кіеўскія экспэрты заяўляюць, што шоўмэн не гатовы ды кіраваньня Ўкраінай, але ў яго ёсьць адзін плюс – ён доказ дэмакратыі ва Ўкраіне.

Ці насамрэч вылучэньне коміка – гэта плюс для постсавецкай краіны. Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт