Logo Polskiego Radia
Print

Масква папярэджвае Лукашэнку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.01.2019 12:56
Крамлёўскія СМІ ўсё часьцей пачынаюць параўноўваць Беларусь з Украінай, а Менск паляпшае адносіны з ЗША.
PAP/EPA/SERGEI CHIRIKOV / POOL

Rzeczpospolita
Масква папярэджвае Лукашэнку
Крамлёўскія СМІ ўсё часьцей пачынаюць параўноўваць Беларусь з Украінай. А Менск паляпшае адносіны з ЗША.
Расейскія СМІ ўжо ня пішуць пра Аляксандра Лукашэнку як пра сябра Расеі. За тое называюць яго лідарам Саюзнай дзяржавы, які спрабуе сядзець на двух крэслах паміж Захадам і Ўсходам. Крамлёўскія СМІ прама намякаюць, што калі Менск зробіць няправільны выбар, то Беларусь можа зьнікнуць з мапы сьвету. Пра гэта ў сваёй праграме гаварыў вядучы расейскі прапагандыст Дзьмітры Кісялёў.
У панядзелак НТВ паказала праграму пра Беларусь, дзе паявілася сьцьвярджэньне, што нават у жахлівых снах ніхто ня мог сабе ўявіць, што ў Менску будуць нападаць на людзей толькі таму, што яны расейцы. Падрабязнасьці не былі раскрытыя.
Сама далёка за ўсіх пайшла «Камсамольская праўда», якая апублікавала артыкул «70% беларусаў падтрымліваюць аб’яднаньне з Расеяй». Выданьне спасылалася не на дасьледаваньні, а прыватныя ўражаньні журналіста.
Расейскія і беларускія аналітыкі ня маюць сумневаў, што на гэты раз гаворка ідзе не пра звычайную гандлёвую вайну, але пра ўльтыматум. Гаворка пра глыбейшую інтэграцыю паміж краінамі.
Аляксандар Лукашэнка вырашыў ударыць у самае балючае месца Расеі – палепшыць адносіны з Амэрыкай. Міністар замежных спраў Беларусі ў панядзелак заявіў, што размовы аб вяртаньні амэрыканскага амбасадара ў Беларусь ужо ідуць. На гэта Мядзьведзеў заклікаў улады ў Менску, каб яны шанавалі расейскую падтрымку, якая была дагэтуль.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт