Logo Polskiego Radia
Print

Забойца мэра Гданьску мае параноідную шызафрэнію

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.01.2019 13:14
Дыягназ пастаўлены ў 2016 годзе ў турме, дзе ён адбываў пакараньне за напады на банк.
PAP/Adam Warżawa

Gazeta Wyborcza
Стэфана В., які сьмяротна параніў мэра Гданьска Паўла Адамовіча, яшчэ не абсьледавалі псыхіятры. Апрача справы забойства мэра, пракуратура вядзе таксама сьледзтва ў справе арганізацыі гданьскага фінальнага канцэрту Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі, на якім адбыўся напад на Адамовіча.
Стэфану В. ужо высунулі абвінавачаньне ў забойстве, матыў якога заслугоўвае на асаблівае асуджэньне. У панядзелак рашэньнем суду 27-гадовага мужчыну арыштавалі на тры месяцы. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. З мэдычнай дакумэнтацыі вынікае, што Стэфан В. мае параноідную шызафрэнію. Дыягназ забойцы паставілі ў 2016 годзе ў турме, дзе ён адбываў пакараньне пяці з паловай гадоў пазбаўленьня волі за напады на банк. «Тое, што злачынца хворы шызафрэніяй, не азначае аўтаматычна, што ён не адказвае за свае ўчынкі», – тлумачыць пракуратура.
Пракуратура таксама правярае арганізатара імпрэзы і ахоўную фірму. Высьвятляюцца акалічнасьці, зьвязаныя з арганізацыяй і запэўніваньнем бясьпекі ўдзельнікам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт