Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандар Доба - пэнсіянер, які на байдарцы праплыў акіян

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2019 16:57
"Яшчэ перад першым паходам па Атлянтычным акіяне я казаў, што найбольш баюся людзей".
Aleksander Doba/polskieradio.pl

Тыднёвік Newsweek пагутарыў з Аляксандрам Добам, які на байдарцы праплыў Атлянтычны акіян.

«Я ніколі ня думаў, як глыбока можа ўрэзацца соль у цела. На мне былі язвы, сьвярбела, адным словам я цярпеў. Калі я даплыў да Бразыліі, хіба што цэлую гадзіну стаяў пад душам прэснай вады. Доктар раіў трымацца здалёку ад салёнай вады, каб не было язваў».

Доба не паслухаў мэдыка. У яго быў выбар: сядзець дома, або мець язвы. І зноў пайшоў у паход у Атлянтычным акіян. Доба перанёс вялікі шторм, яго амаль не пратараніла марское судна.

Байдарку, на якой вандроўнік праплыў акіян, пабудавалі ў верфі Анджэя Арміньскага, якая будуе акіянічныя яхты. Яна была непатапляльнай, калі перавярнулася ўверх дном – сама падымалася.

Аляксандар Доба стаў рэалізаваць доўгія байдарачныя паходы па акіяне і па буйных рэках, як Амазонка, з моманту, як выйшаў на пэнсію. Ён раней працаваў на хімічным заводзе ў Поліцэ.

«Яшчэ перад першым паходам па Атлянтычным акіяне я казаў, што найбольш баюся людзей. Я ведаю, што мяне чакае з боку прыроды, а людзі - непрадказальныя. І гэта пацьвердзілася ў Бразыліі».

Ужо пасьля паходу праз акіян на Амазонцы бандыты двойчы абрабавалі вандроўніка й яму прышлося закончыць паход.

Аляксандар Доба абяцаў жонцы, што больш ня будзе скараць акіяны. Цяпер ён рыхтуецца да вандроўкі па сушы – у траўні з групай пяці чалавек на аўтамабілі маркі УАЗ плянуе рушыць з Магадану і за тры месяцы праехаць Кітай, Манголію й Казахстан.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт