Logo Polskiego Radia
Print

Хаўрусьнікі па АДКБ пасварыліся

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.01.2019 16:34
  • Хаўрусьнікі.mp3
Паміж Менскам і Ерэванам выбухнуў дыпляматычны скандал, у які ўцягнутыя кіраўнікі краін.
Сьцяг АДКБСьцяг АДКБPhoto: www.en.wikipedia.org

Беларусь удзельнічае ў працы Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) з самага пачатку існаваньня арганізацыі. Аднак сёньня склалася такая сытуацыя, што Менск пасварыўся з чальцом АДКБ Армэніяй, а сябруе з Азэрбайджанам, які не ўваходзіць у гэтую структуру.

У лістападзе мінулага года паміж Менскам і Ерэванам выбухнуў дыпляматычны скандал, у які ўцягнутыя нават кіраўнікі краін. Яны абмяняліся вострай крытыкай.

Афіцыйна прычынай стала пасада генэральнага сакратара АДКБ. Ерэван адклікаў з пасады свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава ў зьвязку з абвінавачаньнямі ў зрынаньні канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе. У адказ на гэта прэзыдэнт Казахстану запрапанаваў, каб новага старшыню прызначала не Армэнія, а Беларусь.

Менск пагадзіўся з дадзенай прапановай ды апэратыўна прадставіў тры кандыдатуры новага старшыні. Што цікава, Лукашэнка зрабіў гэта на сустрэчы з амбасадарам Азэрбайджану.

У Армэніі гэта выклікала абурэньне. Новы армянскі прэзыдэнт Нікол Пашынян заявіў, што зьдзіўлены тым, як чалавек, які 30 гадоў займае кіроўную пасаду мог сабе дазволіць падобны крок. У Менск на гэта адказалі, што армянскі прэзыдэнт не разумее, што правілы вулічнай дэмакратыі непрымальныя ў вялікай палітыцы.

Пасьля чаго пачалося пахаладаньне ў беларуска-армянскіх адносінах. Наколькі доўга яно зацягнецца? Якія будзе мець наступствы? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт