Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Дагэтуль няма афіцыйнай пазыцыі ўлад аб прапановах інтэграцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2019 08:02
  • Люстра 2301.mp3
18 студзеня Аляксандар Лукашэнка назваў умовы, на якіх можна будаваць Саюзную дзяржаву з Расеяй.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

На сустрэчы з былымі міністрамі замежных спраў Беларусі 18 студзеня Аляксандар Лукашэнка назваў умовы, на якіх можна будаваць Саюзную дзяржаву з Расеяй. «Мы ня супраць агульнай валюты, але гэта павінна быць агульная валюта, а не валюта Цэнтрабанку Расеі». Ён дадаў, што згодны ўніфікаваць і падатковую, і мытную палітыку, але толькі на «найлепшых традыцыях і ўмовах» беларусаў і расейцаў, а не на ўмовах «давайце рабіце так, як у нас».
П. Усаў: Па сёньняшні дзень няма афіцыйнай заявы Менску з нагоды, што Масква ўсё больш націскае на Беларусь з мэтай далейшай інтэграцыі. Ёсьць нібы нефармальныя заявы Лукашэнкі, пэўныя рэакцыі на дзеяньні і патрабаваньні Масквы. У першую чаргу яго рэакцыі тычацца ўвядзеньня адзінай саюзнай валюты. Увядзеньне адзінай валюты канчаткова азначае стварэньня Саюзная дзяржавы. А пасьля гэтага можна не казаць пра незалежнасьць. Безумоўна, Лукашэнка не жадае такога і хоча затармазіць гэтыя падзеі. Цяпер ён выстаўляе асноўную ўмову па пытаньнях валюты, што яна не павінна быць у фармаце расейскага рубля, а эмісійны цэнтар не павінен знаходзіцца ў Маскве. Падкрэсьлівае, што ў саюзнай дамове не прапісана, што адзінай валютай будзе расейскі рубель. Аднак, цяперашнім прыярытэтам прыярытэтам Масквы зьяўляецца далейшы ціск на Беларусь, эканамічны і палітычны. Пакуль будзе існаваць сама дамоўленасьць пра стварэньне Саюзнай дзяржавы, то пагроза будзе заставацца.

У далучаным гукавым файле камэнтар да заклікаў ліквідаваць партыю БНФ і адсутнасьці рэакцыі МЗС на затрыманьне беларускіх грамадзян у Маскве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт