Logo Polskiego Radia
Print

«Беларусь чакаюць сур’ёзныя выпрабаваньні»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.01.2019 20:40
  • Гутарка з палітыкам Вячаславам Сіўчыкам
На думку аднаго зь кіраўнікоў Руху Cалідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, Расея сапраўды нясе небясьпеку для Беларусі й яе жыхароў.
Вячаслаў СіўчыкВячаслаў Сіўчыкradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Чарговае абвастрэньне расейска-беларускіх адносін стала нагодай для размовы зь беларускім палітыкам, адным зь кіраўніком Руху салідарнасьці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам.
Нядаўна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook Вячаслаў Сіўчык апублікаваў відэазварот пад моцнай назвай «Саюз з Расеяй – гэта вайна!». На думку палітыка, Расея сапраўды нясе небясьпеку для Беларусі й яе жыхароў.
Вячаслаў Сіўчык: Пагроза рэальная, бо найноўшая гісторыя нам дастаткова жорстка паказвае, што такое расейскі імпэрыялізм. Цалкам верагодна, што ў бліжэйшы час Беларусь чакаюць вельмі сур’ёзныя выпрабаваньні. Цяжка, але беларускай нацыі давядзецца праз іх прайсьці.
Існуе верагоднасьць таго, што беларусам давядзецца выбіраць, што было ў 1930-ыя гады ў Фінляндыі й краінах Балтыі. За тое, што ў Прыбалтыцы не было ўзброенага супраціву, яе народы заплацілі шматлікімі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.
Польскае радыё: Ці напэўна ў Беларусі ёсьць такія сілы, якія гатовы бараніць незалежнасьць у выпадку агрэсіі з боку Расеі?
Вячаслаў Сіўчык: Такія сілы ёсьць! Падкрэсьліваю, беларускі народ, гэта рэальнасьць. Перад беларусамі зараз стаіць нялёгкі выбар. (…)
Існуе вялікая небясьпека ўжо ўнутраная. Існуе вялікая верагоднасьць, што выбары прэзыдэнта 2020 года пройдуць паводле сцэнару 2010 года. Народ ужо цудоўна ведае, што выбараў у краіне няма. Існуе небясьпека таго, што апазыцыя будзе занятая зусім ня тым.
Спадзяюся, што здарыцца цуд і апазыцыя адчуе адказнасьць перад сваім народам і ў пэўным сэнсе аб’яднаецца. (…)
Поўную гутарку з палітыкам Вячаславам Сіўчыкам слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
эж

Чарговае абвастрэньне расейска-беларускіх адносін стала нагодай для размовы зь беларускім палітыкам, адным зь кіраўніком Руху Cалідарнасьці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам.

Нядаўна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook Вячаслаў Сіўчык апублікаваў відэазварот пад моцнай назвай «Саюз з Расеяй – гэта вайна!». На думку палітыка, Расея сапраўды нясе небясьпеку для Беларусі й яе жыхароў.

Вячаслаў Сіўчык: Пагроза рэальная, бо найноўшая гісторыя нам дастаткова жорстка паказвае, што такое расейскі імпэрыялізм. Цалкам верагодна, што ў бліжэйшы час Беларусь чакаюць вельмі сур’ёзныя выпрабаваньні. Цяжка, але беларускай нацыі давядзецца праз іх прайсьці.

Існуе верагоднасьць таго, што беларусам давядзецца выбіраць, што было ў 1930-ыя гады ў Фінляндыі й краінах Балтыі. За тое, што ў Прыбалтыцы не было ўзброенага супраціву, яе народы заплацілі шматлікімі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій.

Польскае радыё: Ці напэўна ў Беларусі ёсьць такія сілы, якія гатовы бараніць незалежнасьць у выпадку агрэсіі з боку Расеі?

Вячаслаў Сіўчык: Такія сілы ёсьць! Падкрэсьліваю, беларускі народ, гэта рэальнасьць. Перад беларусамі зараз стаіць нялёгкі выбар. (…)Існуе вялікая небясьпека ўжо ўнутраная. Існуе вялікая верагоднасьць, што выбары прэзыдэнта 2020 года пройдуць паводле сцэнару 2010 года. Народ ужо цудоўна ведае, што выбараў у краіне няма. Існуе небясьпека таго, што апазыцыя будзе занятая зусім ня тым.Спадзяюся, што здарыцца цуд і апазыцыя адчуе адказнасьць перад сваім народам і ў пэўным сэнсе аб’яднаецца. (…)

Поўную гутарку з палітыкам Вячаславам Сіўчыкам слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт