Logo Polskiego Radia
Print

Польскія пэнсіянэры не чакаюць падтрымкі з боку сваіх дзяцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.01.2019 12:27
Наадварот, ажно 54% пэнсіянэраў у Польшчы дапамагае фінансамі сваім дзецям і ўнукам.

Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія пэнсіянэры не чакаюць падтрымкі з боку сваіх дзяцей
Наадварот, ажно 54% пэнсіянэраў у Польшчы дапамагае фінансамі сваім дзецям і ўнукам.
У Польшчы кожны год расьце колькасьць пэнсіянэраў. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у 2017 годзе іх было каля 6 мільёнаў 400 тысяч чалавек.
Людзі старэйшыя за 60 гадоў складаюць ужо 24,2% усіх польскіх грамадзян. Дзеля параўнаньня, напрыклад, у 1957 годзе такіх асобаў у Польшчы было толькі 8,8%.
Паводле дакладу Асацыяцыі польскіх банкаў, у 2018 годзе сярэдняя пэнсія, якую выплачвала дзяржаўная Кампанія сацыяльнага страхаваньня, складала 1860 злотых (больш за 433,5 эўра). У выпадку жанчын гэта было 1 065 (больш за 248 эўра), а мужчын - 2 177 злотых (амаль 507,5 эўра).
„Гэта вельмі вялікая розьніца”, - кажа Пшэмыслаў Барбрых (Przemysław Barbrich) з Асацыяцыі польскіх банкаў.
Пшэмыслаў Барбрых: Гэта зьвязана зь дзейнасьцю старой і новай пэнсійных сыстэм, а таксама з гэтак званым паказчыкам замены, то бок каэфіцыенту пэнсіі ў адносінах апошняй зарплаты. У Польшчы гэты паказчык складае больш за 30%. У багатых краінах ЭЗ ён на многа большы.
Згодна з вынікамі дасьледаваньня, большасьць пажылых палякаў не чакае фінансавай падтрымкі з боку сваіх дзяцей або ўнукаў.
Пшэмыслаў Барбрых: Наадварот, гэта яны стараюцца фінансава дапамагаць сваім дзецям ці ўнукам. Паводле нашых дадзеных, такім чынам адбываецца ў выпадку каля 54% пэнсіянэраў. Дарэчы, гэта значныя грошы, якія часта перавышаюць 500 злотых (больш за 116,5 эўра) у месяц. Адначасова старэйшыя асобы не чакаюць дапамогі з боку сваіх дзяцей. 86% апытаных заявіла, што, нягледзячы на невысокі памер пэнсіі, яны жывуць прыстойна.
Пэнсіянэры ахвотна карыстаюцца банкаўскімі паслугамі. Найчасьцей гаворка ідзе пра традыцыйныя асабістыя банкаўскія рахункі. Кожны другі апытаны пэнсіянэр заяўляе, што ў яго ёсьць крэдытная картка. Падобнай папулярнасьцю сярод іх карыстаюцца дэпазыты й ашчадныя рахункі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт