Logo Polskiego Radia
Print

Чаму не працуюць пешаходныя КПП на ўсходняй мяжы Польшчы?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.01.2019 12:09
Былі чатыры такія КПП, засталіся два, а плянавалася адкрыць звыш 10.
Польска-беларуская мяжа зімою, кантрольна-сьледавая паласаПольска-беларуская мяжа зімою, кантрольна-сьледавая паласафота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

Польскі ўрад плянаваў стварыць звыш 10 пешаходных кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы зь Беларусяй, Расеяй ды Ўкраінай. Былі адкрытыя два, але іх ужо зачынілі, засталіся дзейсныя два – піша «Dziennik Gazeta Prawna». Дзяржаўныя чыноўнікі абяцаюць пашыраць магчымасьці перасякаць мяжу, але пакуль што працы ідуць чарапашымі тэмпамі. А экспэрты адзначаюць, што без паскарэньня працаў на мяжы можа наступіць каляпс у выніку надта вялікага руху на тых пераходах, якія існуюць. На ўсёй усходняй мяжы Польшчы толькі ў двух месцах – у Мэдыцы ды Белавежы можна прайсьці праз мяжу пехатой.

Усюды на сьвеце функцыянуюць пешаходныя КПП. Напрыклад, перад уваходам Польшчы ў Эўразьвяз на нагах можна было прайсьці празь мяжу на ўсіх пераходах са Славаччынай, Чэхіяй або Нямеччынай. Падобным чынам сытуацыя выглядае на ўсім сьвеце, акрамя пераходаў на аўтабанах.

Пяць гадоў таму быў адкрыты КПП для пешаходаў у Кузьніцы на мяжы зь Беларусяй. У сярэдзіне 2015 году адкрыты падобны пераход у Далгабычаве на мяжы з Украінай. Абодва КПП аказаліся вялікім посьпехам. На жаль, пераход у Кузьніцы закрылі беларускія ўлады, паколькі калідор для пешаходаў быў створаны толькі па польскім баку мяжы, а па беларускім ім прыходзілася ісьці абочынай каля машын, чыноўнікі вырашылі, што гэта надта небясьпечна і закрылі пераход. Абяцалі збудаваць адпаведную інфраструктуру, прайшло чатыры з паловай гады, а яе дагэтуль няма. Працы быццам бы павінны закончыцца ў 2020 годзе. Таксама быў закрыты пешаходны КПП на польска-украінскай мяжы. Чыноўнікі выказвалі боязі, што з-за вялікай колькасьці людзей, якія кожны дзень імкнуцца прайсьці праз КПП, існуе небясьпека нелегальнага перасячэньня мяжы.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт