Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ўлады ігнаруюць пагрозу з Масквы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.01.2019 15:51
  • пагрозу з Масквы.mp3
Апроч вострай рыторікі, афіцыйны Менск не вядзе сыстэмную палітыку па абмежаваньні ўплываў Расеі.
Foto: screenshot z president.gov.by

2019 год на постсавецкай прасторы праходзіць пад знакам чарговай «беларуска-расейскай «гандлёвай вайны». Ідзецца пра спрэчку паміж Менскам ды Масквой адносна коштаў на расейскія энэргарэсурсы. Беларускія ўлады дамагаюцца зьніжэньня цэн. Расейскае кіраўніцтва адказвае, што нізкія цэны будуць толькі ўзамен за глыбейшую інтэграцыю. Ці зможа Менск выкруціцца з абдымкаў Масквы?

Беларусь ды Расея лічацца найбольш блізкімі ды інтэграванымі дзяржавамі на постсавецкай прасторы. Менск зрабіў збліжэньне з Расеяй сваёй палітыкай адразу пасьля атрыманьня незалежнасьці. За часоў Ельцына, Беларусь ды Расея актыўна інтэграваліся. Потым наступіла запаволеньне гэтых працэсаў, а цяпер рэгулярна бакі вядуць «інфармацыйныя» ды «гандлёвыя войны». Пры канцы мінулага года пачалося чарговае пагаршэньне.

Беларускі прэзыдэнт паспрачаўся з расейскім наконт коштаў на газ. Лукашэнка заяўляў, што Беларусь плаціць зашмат за газ, што не адпавядае ідэі адзінага рынку ў рамках Эўразійскай эканамічнай супольнасьці. Пуцін адказаў на гэта, што ніжэйшыя цэны патрабуюць больш глыбокі ўзровень інтэграцыі. Потым падобныя выказваньні прагучалі з вуснай іншых высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку прэм’ер-міністра, міністра фінансаў, замежных спраў.

У Беларусі дадзеную рыторыку Крамля ўспрынялі як спробу «абмежаваць беларускі сувэрэнітэт». Лукашэнка заявіў, што незалежнасьць не аддамо. На днях ён дэманстрацыйны загад вызваліць з расейскай турмы затрыманую ў Маскве скандальна вядомую Насту Рыбку. Беларускія СМІ інтэрпрэтавалі дадзены факт, як сыгнал Крамлю, што зь Беларусьсю так лёгка як з рыбкай – не атрымаецца. З гэтым меркаваньнем не пагаджаецца палітоляг Павал Усаў. Справа Рыбкі ня мае ніякага значэньня – гэта чысты мэдыя шум. Насамрэч беларускія ўлады ня робяць нічога, каб зьменшыць залежнасьць Беларусі ад Расеі.

Слухайце размову ў гукавым файле

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт