Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці аштрафавалі за сьнегавікоў з налепкай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.01.2019 15:08
  • Люстра 3001.mp3
П. Усаў: "Гэты штраф паказвае ўсю абсурднасьць і глупства рэжыму".
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

У Берасьці аштрафавалі журналістаў і праціўнікаў будоўлі акумулятарнага заводу. Юлію Нічыпарук прызналі вінаватаю ў парушэньні арганізацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў і аштрафавалі на 1 базавую велічыню. Жанчыну пакаралі за сьнежную бабу, якую зьляпілі яе дзеці. Сьнегавік быў упрыгожаны налепкай супраць будовы акумулятарнага заводу. Судзьдзя палічыў, што гэта было пікетаваньне.
П. Усаў: Суд над маці, дзеці якой ляпілі сьнежную бабу, паказвае ўзровень адміністрацыйнай і судовай сыстэмы. Тое, што справа дайшла да суду, а судзьдзя не адхіліў позву, сьведчыць аб неадэкватнасьці чыноўнікаў, адміністрацыйнага апарату, ня кажучы пра міліцыю і судзьдзяў. Хоць судзьдзя і дала сымбалічны штраф, то сам факт, што справа не была спынена, сьведчыць аб тым, што адміністрацыйна-рэпрэсіўная сыстэма скіраваная на рэпрэсіі, якімі б абсурднымі не былі абвінавачаньні. Наўрад ці будуць нейкія зьмены, бо асноўная мэта – прэвэнтыўныя дзеяньні для запужваньня грамадзтва. Каб паказаць, што нават перад рэпрэсіямі ў дачыненьні да дзяцей улада ня спыніцца, калі гэтыя дзеяньні нават на сымбалічным узроўні скіраваныя супраць рашэньня ўладаў на лякальным ці дзяржаўным узроўні. Усё гэта паказвае, на колькі гнілая сыстэма ў краіне, каб захаваць выключна сваю бясьпеку, каб захаваць стабільную ўладу, і яна ня спыніцца ні перад чым. Гэты штраф паказвае ўсю абсурднасьць і глупства рэжыму.

У далучаным гукавым файле слухайце камэнтар да аплаты, якую трэба зрабіць для правядзеньня Дня Волі 2019 і пра 30% нацыянальнага кантэнту на тэлебачаньні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт