Logo Polskiego Radia
Print

Расея разьвязвае новую гонку ўзбраеньняў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.02.2019 16:31
  • Расея разьвязвае.mp3
Падставай да гэтага стаў выхад Масквы й Вашынгтона з дамовы аб абмежаваньні ракет сярэдняй і малой далечыні.
Foto: pixabay.com/CC0

Масквы ды Вашынгтон абвясьцілі пра прыпыненьне выкананьня бэзтэрміновай дамовы аб забароне ракет сярэдняй і малой далечыні (ДЗРСМД). Што гэта азначае для Ўсходняй Эўропы.

Дамова аб абмежаваньні ракет сярэдняй і малой далечыні была падпісаная крыху больш за 30 год таму. Яна адлюстроўвала завяршэньне Халоднай вайны ды гонкі ўзбраеньняў паміж тагачасным СССР ды ЗША.

Цяпер Расея, якая лічыць сябе нашчадкам, Савецкага Саюза выходзіць з дамовы. У Маскве лічаць, што ЗША задоўга пачуваліся пераможцам у Халоднай вайне з СССР. Цяпер Расея актыўна ўзбройваецца, каб аднавіць парытэт з амэрыканцамі. Эўрапейская прэса глядзіць на прыпыненьне дамовы, як на праяву адсутнасьці даверу паміж Вашынгтонам ды Масквой, і прызнаньне таго, што цяпер Расея, Кітай ды іншыя краіны пачнуць нарошчваць вытворчасьць забароненых ракет.

Сьвет стане больш небясьпечным, перакананы палітоляг Павал Усаў. У найгоршай сытуацыі апынецца рэгіён Усходняй Эўропы, які можа стаць арэнай баявых дзеяньняў у выпадку новага канфлікту, дадае экспэрт.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт