Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Польшча ня мае аб'ектыўнага разуменьня Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2019 11:54
  • Польшча ня мае аб'ектыўнага разуменьня Беларусі.mp3
Сёньня трэці дзень візыту Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу. На сёньня заплянаваная сустрэча з Анджэем Дудам.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Сёньня трэці дзень візыту Міхаіла Мясьніковіча ў Польшчу. На сёньня заплянаваная сустрэча з Анджэем Дудам. Паводле нашага камэнтатара, палітоляга Паўла Ўсава, польская палітыка гульні з Беларусьсю зьяўляецца адбіцьцём неаб'ектыўнага зразуменьня, чым зьяўляецца Беларусь, чым зьяўляюцца парлямэнтарныя інстытуты ў Беларусі.

П. Усаў: Гэтае скрыўленае разуменьне прыводзіць да сурʼёзных іміджавых і палітычных памылак польскага боку, калі мы разважаем пра разьвіцьцё польска-беларускіх адносін. Па-першае, гэта тычыцца таго, што Беларусь была і застаецца аўтарытарнай дзяржавай. Беларускі парлямэнт быў выбраны з парушэньнем усіх працэдур і заканадаўства. Сустракаючыся з людзьмі такога рангу, польскія ўлады легітымізуюць беларускі аўтарытарызм і падстаўляюць, псуюць імідж уласных палітыкаў. Другі момант: гэта працяг зьнешняй палітыкі Польшчы. Гэта ня першая сустрэча даволі высокага ўзроўню. Такая палітыка ідзе з 2015 году, калі да ўлады прыйшла «Права і справядлівасьць». На жаль, сурʼёзны эканамічных ці палітычных вынікаў гэтая палітыка не прыносіць.

Поўны камэнтар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт