Logo Polskiego Radia
Print

Стартаваў „варшаўскі працэс” (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2019 15:33
  • канфэрэнцыя.mp3
Удзельнікі варшаўскай канфэрэнцыі вырашылі аб стварэньні сямі рабочых груп па сытуацыі на Блізкім Усходзе.
Учора ў Варшаве закончылася міжнародная канфэрэнцыя „Будучыня міру й бясьпекі на Блізкім Усходзе”. Учора ў Варшаве закончылася міжнародная канфэрэнцыя „Будучыня міру й бясьпекі на Блізкім Усходзе”. PAP/Paweł Supernak

Стартаваў „варшаўскі працэс” (ФОТА)
Удзельнікі варшаўскай канфэрэнцыі вырашылі аб стварэньні сямі рабочых груп па сытуацыі на Блізкім Усходзе.
Учора ў Варшаве закончылася міжнародная канфэрэнцыя „Будучыня міру й бясьпекі на Блізкім Усходзе”. Асноўная думка мерапрыемства: палітыка Ірана дэстабілізуе сытуацыю на Блізкім Усходзе.
На заканчэньне канфэрэнцыі ейныя ўдзельнікі прынялі супольную дэклярацыю й вырашылі стварыць сем рабочых груп, а таксама працягваць перамовы пра будучыню Блізкага Ўсходу. Шырэй на тэму Анна Задрожна:
У выступленьнях удзельнікаў варшаўскай блізкаўсходняй канфэрэнцыі дамінавала тэма Ірану. Як амэрыканскія, так і ізраільскія палітыкі пераконвалі, што Іран уяўляе сабой сур'ёзную пагрозу для бясьпекі на Блізкім Усходзе.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс абвінаваціў нават Іран у тым, што ён спрабуе давесьці да паўторнага Галакосту. Ён таксама заклікаў краіны Эўразьвязу, каб яны выйшлі зь ядзернага пагадненьня з Іранам з 2015 году.
Майк Пэнс: На жаль, нашыя найважнейшыя эўрапейскія партнэры выдумалі мэханізм у абыход нашых санкцый супраць Ірана. Два тыдні таму Нямеччына, Францыя й Вялікабрытанія аб'явілі аб стварэньні мэханізму, які павінен кантраляваць зьдзелкі, аналягічныя тым, на якія распаўсюджваюцца нашыя санкцыі. Яны назвалі гэта спэцыяльным мэханізмам, але мы называем гэта спробай парушыць санкцыі ЗША супраць крывавага рэвалюцыйнага рэжыму Ірана. Гэта вельмі няправільны крок, які ўзмацняе Іран, аслабляе ЭЗ і стварае дадатковую дыстанцыю паміж Эўразьвязам і ЗША.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падкрэсьліў, што падчас блізкаўсходняй канфэрэнцыі ў Варшаве аніводная краіна не абараняла палітыкі Ірану.
Паводле яго, усе ўдзельнікі мерапрыемства згодныя, што дзеяньні Ірану ўплываюць на сытуацыю ў Іраку, Емэне, Сырыі й Лібане.
Майк Пампэа: Ніхто гэтага не аспрэчваў. Было шмат ідэяў, як мы павінны рэагаваць на гэтыя пагрозы. Шмат зь іх было добрымі й мы будзем разам над імі працаваць. Але галоўнае, што ў глябальным маштабе мы згодныя адносна пагрозаў з боку Ірана.
Майк Пампеа дадаў, што варшаўская канфэрэнцыя датычыла стабільнасьці й дабрабыту на Блізкім Усходзе.
Кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) выказаў надзею, што канфэрэнцыя дасьць пачатак „варшаўскаму працэсу”. Міністар замежных спраў паведаміў пра вынікі мерапрыемства, то бок стварэньне міжнародных рабочых груп.
Яцэк Чапутовіч: Мы паведамілі пра стварэньне рабочых груп, якія будуць працаваць у такіх галінах, як: прадухіленьне тэрарызму, супрацьдзеяньне распаўсюджваньню ядзернай зброі, марская й паветраная бясьпека, кібэрбясьпека, энэргетычная бясьпека, а таксама гуманітарныя пытаньні, міграцыя й справы зьвязаныя з правамі чалавека.
Яцэк Чапутовіч адзначыў, што мэтай працы рабочых групаў будзе выпрацаваньне „станоўчай пэрспэктывы для ўсяго рэгіёну”. Ён згадзіўся, што праблема Блізкага Ўсходу настолькі складаная, што сам Эўразьвяз ня ў стане яе вырашыць.
Таму міністар лічыць, што толькі трансатлянтычныя адносіны могуць прычыніцца да вырашэньня праблемы бясьпекі на Блізкім Усходзе.
Пакуль невядома, калі і ў якой форме рабочыя групы пачнуць сваю працу.
Адной з тэмаў канфэрэнцыі была міграцыя. Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) падкрэсьліў, што Польшча ангажуецца ў гуманітарныя праграмы ў краінах Блізкага Ўсходу й Паўночнай Афрыкі.
Матэвуш Маравецкі: Мы прымаем удзел у шматлікіх праграмах па ўстойлівым разьвіцьці. Гаворка ідзе, напрыклад, пра ініцыятыву па ўмацаваньню Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка. Мы выдзелілі на яе 50 мільёнаў даляраў. Гэта найбуйнейшы ўзнос сярод краінаў ЭЗ. Дзякуючы згаданым сродкам у блізкаўсходніх і афрыканскіх краінах узьнікаюць новыя месцы працы, адбываюцца пастаўкі пітной вады, паляпшаецца транспартная інфраструктура, узьнікаюць адукацыйныя ўстановы.
Міжнародную канфэрэнцыю „Будучыня міру й бясьпекі на Блізкім Усходзе” арганізавала Польшча разам са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 63 краін, у тым ліку 11 з Блізкага Ўсходу. Іран ня быў запрошаны. На сустрэчы адсутнічалі таксама прадстаўнікі Расеі, Турцыі, Сырыі й Палестынскай аўтаноміі.
аз

Учора ў Варшаве закончылася міжнародная канфэрэнцыя „Будучыня міру й бясьпекі на Блізкім Усходзе”. Асноўная думка мерапрыемства: палітыка Ірана дэстабілізуе сытуацыю на Блізкім Усходзе.

На заканчэньне канфэрэнцыі ейныя ўдзельнікі прынялі супольную дэклярацыю й вырашылі стварыць сем рабочых груп, а таксама працягваць перамовы пра будучыню Блізкага Ўсходу.

У выступленьнях удзельнікаў варшаўскай блізкаўсходняй канфэрэнцыі дамінавала тэма Ірану. Як амэрыканскія, так і ізраільскія палітыкі пераконвалі, што Іран уяўляе сабой сур'ёзную пагрозу для бясьпекі на Блізкім Усходзе.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс абвінаваціў нават Іран у тым, што ён спрабуе давесьці да паўторнага Галакосту. Ён таксама заклікаў краіны Эўразьвязу, каб яны выйшлі зь ядзернага пагадненьня з Іранам з 2015 году.

Віцэ-прэзыдэнт
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс.PAP/Paweł Supernak

Майк Пэнс: На жаль, нашыя найважнейшыя эўрапейскія партнэры выдумалі мэханізм у абыход нашых санкцый супраць Ірана. Два тыдні таму Нямеччына, Францыя й Вялікабрытанія аб'явілі аб стварэньні мэханізму, які павінен кантраляваць зьдзелкі, аналягічныя тым, на якія распаўсюджваюцца нашыя санкцыі. Яны назвалі гэта спэцыяльным мэханізмам, але мы называем гэта спробай парушыць санкцыі ЗША супраць крывавага рэвалюцыйнага рэжыму Ірана. Гэта вельмі няправільны крок, які ўзмацняе Іран, аслабляе ЭЗ і стварае дадатковую дыстанцыю паміж Эўразьвязам і ЗША.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падкрэсьліў, што падчас блізкаўсходняй канфэрэнцыі ў Варшаве аніводная краіна не абараняла палітыкі Ірану.
Паводле яго, усе ўдзельнікі мерапрыемства згодныя, што дзеяньні Ірану ўплываюць на сытуацыю ў Іраку, Емэне, Сырыі й Лібане.

Дзяржсакратар
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа.PAP/Paweł Supernak

Майк Пампэа: Ніхто гэтага не аспрэчваў. Было шмат ідэяў, як мы павінны рэагаваць на гэтыя пагрозы. Шмат зь іх было добрымі й мы будзем разам над імі працаваць. Але галоўнае, што ў глябальным маштабе мы згодныя адносна пагрозаў з боку Ірана.

Майк Пампеа дадаў, што варшаўская канфэрэнцыя датычыла стабільнасьці й дабрабыту на Блізкім Усходзе.

Кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) выказаў надзею, што канфэрэнцыя дасьць пачатак „варшаўскаму працэсу”. Міністар замежных спраў паведаміў пра вынікі мерапрыемства, то бок стварэньне міжнародных рабочых груп.

Кіраўнік
Кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч.PAP/Paweł Supernak

Яцэк Чапутовіч: Мы паведамілі пра стварэньне рабочых груп, якія будуць працаваць у такіх галінах, як: прадухіленьне тэрарызму, супрацьдзеяньне распаўсюджваньню ядзернай зброі, марская й паветраная бясьпека, кібэрбясьпека, энэргетычная бясьпека, а таксама гуманітарныя пытаньні, міграцыя й справы зьвязаныя з правамі чалавека.

Яцэк Чапутовіч адзначыў, што мэтай працы рабочых групаў будзе выпрацаваньне „станоўчай пэрспэктывы для ўсяго рэгіёну”. Ён згадзіўся, што праблема Блізкага Ўсходу настолькі складаная, што сам Эўразьвяз ня ў стане яе вырашыць.

Таму міністар лічыць, што толькі трансатлянтычныя адносіны могуць прычыніцца да вырашэньня праблемы бясьпекі на Блізкім Усходзе.

Пакуль невядома, калі і ў якой форме рабочыя групы пачнуць сваю працу.

Адной з тэмаў канфэрэнцыі была міграцыя. Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) падкрэсьліў, што Польшча ангажуецца ў гуманітарныя праграмы ў краінах Блізкага Ўсходу й Паўночнай Афрыкі.

Прэм’ер-міністар
Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі.PAP/Paweł Supernak

Матэвуш Маравецкі: Мы прымаем удзел у шматлікіх праграмах па ўстойлівым разьвіцьці. Гаворка ідзе, напрыклад, пра ініцыятыву па ўмацаваньню Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка. Мы выдзелілі на яе 50 мільёнаў даляраў. Гэта найбуйнейшы ўзнос сярод краінаў ЭЗ. Дзякуючы згаданым сродкам у блізкаўсходніх і афрыканскіх краінах узьнікаюць новыя месцы працы, адбываюцца пастаўкі пітной вады, паляпшаецца транспартная інфраструктура, узьнікаюць адукацыйныя ўстановы.

Міжнародную канфэрэнцыю „Будучыня міру й бясьпекі на Блізкім Усходзе” арганізавала Польшча разам са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 63 краін, у тым ліку 11 з Блізкага Ўсходу. Іран ня быў запрошаны. На сустрэчы адсутнічалі таксама прадстаўнікі Расеі, Турцыі, Сырыі й Палестынскай аўтаноміі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт