Logo Polskiego Radia
Print

Мама, ну што ты! Я проста заснуў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.03.2012 16:36
Л.Кавалёва: Я не жадаю ім сьмерці й хваробаў. Я хацела б толькі, каб кожны зь іх прайшоў дарогу майго сына – ад пачатку да канца.

Фота:
Фота: svaboda.org

Перад домам Любові Кавалёвай у Віцебску ўжо тыдзень дзяжураць міліцыя й таемныя агенты. Назіраюць. Складаюць рапарты. Вечарам 17 сакавіка сябры Ўлада й проста незнаёмыя людзі прынесьлі пад кватэру Кавалёвых кветкі, зьнічы.

Пасьля школы Ўлад стаў электрыкам, пазьней працаваў на чыгунцы, а восеньню 2010 года пераехаў ў Менск. На пачатку, каб пратрымацца, працаваў на Менскай электрастанцыі. Марыў стаць бізнэсмэнам.У гэты час Тацьцяна, дачка Любові, вывучала інфарматыку й рыхтавалася да вясельля. Любоў ганарылася сваімі дзецьмі. Яна памятае, якой была шчасьлівай і ўпэўненай, што жывуць яны ў справядлівай дзяржаве, якая абараняе сваіх грамадзян.

„Калісьці я глядзела беларускае тэлебачаньне, цяпер мне сорамна, што я верыла гэтай хлусьні, якой яны кормяць людзей”, – кажа Тацьцяна Кавалёва.

„Я за позна наняла адваката. Я спадзявалася, што ўсё высьветліцца, а ў гэты час яны раскручвалі справу, фабрыкавалі паказаньні. Не вядома, ў чыіх інтарэсах дзейнічаў дзяржаўны адвакат, – успамінае Любоў Кавалёва.

Знайсьці іншага не было лёгка. Ні адзін зь віцебскіх адвакатаў не хацеў браць гэтую справу. Каб аплаціць адваката зь Менску, сям’я ўзяла крэдыты, якія вымушана сплачваць не вядома яшчэ колькі гадоў.

„Яшчэ на пачатку Максім Варонін, які вёў сьледзтва, сказаў мне: “Жывіце спакойна. У вас жа ёсць яшчэ дачка”. Я жахнулася”, – узгадвае Любоў.

Я ня веру ў віну Канавалава й Кавалёва. Улада хацела, каб маці махнула рукой на лёс сына. Маці другога асуджанага запужалі, празь некаторы час трымалі ў арышце яе другога сына. За хутка гэта ўсё адбылося. Лукашэнка загадаў і адразу на падносе прынесьлі яму тэрарыстаў, – кажа Інэс Крутая, пацярпелая ў тэракце, у якой падчас судоў жыла маці Кавалёва.

“Яны” білі хлопцаў. У матэрыялах справы ёсьць суд-мэдэкспэртыза, згодна зь якой асуджаныя мелі цялесныя пашкоджаньні. Яшчэ перад канцом працэсу, яны атрымалі ад Лукашэнкі ўзнагароды за ўзорную працу над нападам й забойствам сына. Я часта ўзгадваю іх. Я не жадаю ім сьмерці й хваробаў. Я хацела б толькі, каб кожны зь іх прайшоў дарогу майго сына – ад пачатку да канца. Каб, так як ён, яны сядзелі ў адзіночнай камеры, наслухоўвалі крокі й баяліся, што за імі йдуць, – кажа маці расстралянага.

Я не адчуваю, што ён памёр. Я хадзіла ў царкву запаліць сьвечку. Яна не хацела запаляцца... Мне сьнілася, што Ўлада няма дома і я да яго тэлефаную. Ён не падымае. Я ўсё больш перажываю, панікую. Пасьля якогасьці часу ён ператэлефаноўвае й кажа: “Мама, ну што ты! Я проста заснуў”.

Duży Format

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт