Logo Polskiego Radia
Print

„Воўчае логава” па-новаму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.05.2012 13:18
Кожны год „Воўчае Логава” наведваюць 200 тысячаў турыстаў з усяго сьвету.

/

Ёсьць шанец на зьмены ў руінах штаб-кватэры Гітлера – вядомым „Воўчым логаве”, распаложаным ля вёскі Герлож, на паўночным усходзе Польшчы (Вармінска-мазурскае ваяводзтва).

Гісторыкі ды новы адміністратар аб’екта плянуюць адчыніць у 2013 годзе новыя адукацыйныя шляхі й пастаянную гістарычную выставу, - інфармуе „Gazeta Wyborcza”.

Будова „Воўчага логава” пачалася яшчэ да атакі гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз. Згаданая ваколіца была выбраная на месца разьмяшчэньня штаб-кватэры ў сувязі зь невялікай адлегласьцю ад будучага фронту ды мінімальнай рызыкай альянцкіх авіяўдараў. Апрача таго мазурскія лясы й вазёры былі былі дасканалай маскіроўкай для гэткага аб’екту.

У лясах Герложы гітлераўцы пабудавалі каля 200 баракаў і бамбасховішчаў. „Воўчае логава” мела ўласнае лётнішча, выдатную сыстэму сувязі ды чынуначную лінію. Гітлер ды ягоныя бліжэйшыя паплечнікі, а таксама генэралы гітлераўскай арміі правялі тут 2,5 году.

Вакол „Воўчага логава” былі разьмешчаныя каля 50 тысячаў мінаў рознай канструкцыі. Менавіта яны пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны былі найбольшай праблемай мясцовых жыхароў. Акцыя разьмінаваньня згаданай тэрыторыі закончылася толькі ў 1955 годзе.

„Воўчае логава” засталося непажаданым помнікам гісторыі. Хаця ў Польшчы ўзьнікае шмат новых музэяў і выставаў, прысьвечаных Другой сусьветнай вайне, а былая штаб-кватэра Гітлера ўзгадваецца ў многіх фільмах і кніжках, то аднак сам аб’ект даволі забыты. Усё ж, нягледзячы на занядбаньні ў выкарыстаньні згаданага гістарычнага аб’екта, кожны год „Воўчае логава” наведваюць 200 тысячаў турыстаў з усяго сьвету.

Новы адміністратар аб’екта плянуе наладзіць новую пастаянную выставу, нанава вызначыць шляхі экскурсіяў. У сваю чаргу Міністэрства культуры, якое праявіла зацікаўленьне ў супрацы з новым адміністратарам, даручыла Музэю Другой сусьветнай вайны ў Гданьску апрацаваць новую адукацыйную праграму для „Воўчага гогава”.

„Мы хочам паказаць, што Другая сусьветная вайна – гэта найбуйнейшая катастрофа, выкліканая гітлераўскай Нямеччынай. Хочам таксама паказаць, у якой ступені да распачацьця вайны прычыніўся Савецкі Саюз і Сталін,”- кажа ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza” Ян Маршалец з Музэя Другой сусьветнай вайны ў Гданьску.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт