Logo Polskiego Radia
Print

"Гэта складаней чытаць, чым перакладаць"

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 05.07.2012 17:10
  • Ежы Чэх.mp3
Перакладчык твораў Сьвятланы Алексіевіч на польскую Ежы Чэх расказаў пра супрацу зь пісьменьніцай.

У Польшчы выйшаў чарговы пераклад кнігі Сьвятланы Алексіевіч – гэтым разам – “Чарнобыльскай малітвы”. Перакладаў нашумелую кнігу познаньнскі перакладчык Ежы Чэх.За папярэдні пераклад, кнігу “У вайны не жаночы твар”, Алексіевіч і Чэх атрымалі самую прэстыжную літаратурную прэмію Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы “Angelus”. Кніга стала падзеяй у Польшчы й здабыла іншую прэстыжную ўзнагароду – прэмію імя Р. Капусьцінскага.

“Чарнобыльская малітва” выдавалася ў Польшчы й раней, але гэта быў непрафэйсіны пераклад з кепскай рэдактурай. У той вэрсіі яна называлася “Крык Чарнобылю”. Тым ня менш, кніга й тады стала вядомай.

Ежы Чэх распавёў нам пра свой перакладчыцкі працэс.

Е. Чэх: Ведаеце, гэта складаней чытаць, чым перакладаць. Я маю на ўвазе фактуру, тое, пра што яна піша. Часам гэта настолькі жахлівыя рэчы, што перакладчык гэта перажывае больш, чым чытач. Бо я перакладаючы мушу падрабязна сабе ўявіць, як гэта выглядала. Калі чытаеш пра тое, што жанчына ў партызанцкім атрадзе топіць сваё дзіця, каб яно не выдала атрад, то гэта ўспрымаецца нашмат мацней, чым іншыя тэксты.

Цяпер Ежы Чэх перакладаю чарговую кнігу С. Алексіевіч “Апошнія сьведкі”. Гэта кніга пра дзяцей вайны.

Е. Чэх: Яе аповяды сапраўдныя. Магчыма яны аднабакововыя, але Алексіевіч прафэсійна перадала іх сутнасьць. Некаторыя дэталі проста ўнікальныя. Дзякуючы ім палякі могуць зразумець, як выглядала вайна для народаў былога СССР. Бо для палякаў гэта вельмі часта гэта нешта няўяўнае.

У Беларусі наконт Сьвятланы Алексіевіч часта вядуцца спрэчкі: ці беларускую літаратура яна творыцьб, ці не савецкую літаратуру, альбо расейскую. А як гэта адчуў яе перакладчык?

Е. Чэх: Яна адчувае сябе беларускай, але гэта іншая Беларусь, не бел-чырвона-белая. Хаця гэта абсалютна не азначае, што яна супраць незалежнасьці. У яе шмат савецкага чалавека, але няварта ўспрымаць гэта ў нэгатыўнай афарбоўцы. Яе кнігі – гэта аповесьць пра савецкіх людзей, якія паверылі ва ўтопію. Яна хоча іх зразумець, можа таму, што й сама хоча зразумець кім жа яна насамрэч ёсьць.

Дарэчы, пра карані. Дзед Ежы Чэха паходзіць зь Беларусі. Ён вучыўся ў Ігуменскай гімназіі. Сёньня гэты мястэчка Чэрвень. Сам Ежы Чэх кажа, што гэты эпізод сямнейнай гісторыі моцна паўплываў на яго станаўленьне й адыграў не апошнюю ролю ў тым, чым ён сёньня займаецца.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт