Logo Polskiego Radia
Print

Жанчыны ідуць па ўладу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.05.2013 15:30
На польскую палітычную сцэну ўсё мацней выходзяць жанчыны.
From the left: Olga Krzyżanowska and Henryka Bochniarz with Barbara Labuda, laureate of the European Congress of Women Special Award. Photo: PAP/Tomasz Gzell.From the left: Olga Krzyżanowska and Henryka Bochniarz with Barbara Labuda, laureate of the European Congress of Women Special Award. Photo: PAP/Tomasz Gzell.

/

Найбуйнейшы жаночы рух рыхтуецца да стварэньня партыі. Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Гэта адбудзецца ўжо ў палове чэрвеня. Грамадзкі рух “Кангрэс жанчын” ладзіць у гэты час бліжэйшы сход арганізацыі. Кіраўніцтва заяўляе пра намер стварыць палітычную партыю. Жаночыя актывісткі абураныя тым, што большасьць існуючых партый ставіцца да іх інструмэнтальна. Напрыклад, Кангрэс выступіў з ініцыятывай парытэту – роўнай колькасьці мужчын і жанчын у выбарчых сьпісах. Палітыкі скарацілі колькасьць жанчын да 35%. Прадстаўнікам Кангрэсу абрыдла хадзіць ад дзьвярэй да дзьвярэй партыйных офісаў, цяпер яны самі зьбіраюцца пазмагацца за ўладу.

За апошні час Кангрэс пачаў актыўна праводзіць падрыхтоўчыя курсы для сваіх актывістак. Іх вучаць арганізацыі партыі ды грамадзкіх выступаў. Створаны ценявы ўрад, які рыхтуе прапановы зьменаў у заканадаўства. Гэтыя зьмены не абмяжоўваюцца выключана жаночай тэматыкай. Кабінэт таксама займаецца прапановамі зьменаў у галіне энэргетыкі ды адукацыі.

Новая партыя можа стаць канкурэнтам для цяперашніх эліт. У працах Кангрэсу жанчын за апошнія гады ўзяло ўдзел каля 50 тыс. чалавек.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт