Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля працы - на пошукі злачынцаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.10.2013 14:11
Урад Вялікабрытаніі стварыў нядаўна ў сябе аналяг “ФБР”.

/

Сотні жадаючых: юрысты, інфарматыкі, банкіры з лёнданскага City, гатовыя бясплатна дапамагаць сьледчым разьвязваць крымінальныя загадкі. Пра новы трэнд у крыміналістыцы піша штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

Крыміналісты лічаць, што ў Вялікабрытаніі дзейнічае каля 5,5 тысяч злачынных груповак. Нелегальнай дзейнасьцю яны зарабляюць блізу 9 мільярдаў фунтаў. Прыплыў грошай ім забясьпечваюць ня толькі “традыцыйныя бандыцкія сфэры дзейнасьці”, як гандаль наркотыкамі або зброяй. Усё часьцей больш даходу прыносяць заблытаныя фінансавыя махлярствы ды кібэратакі.

Барацьба з такімі злачынствамі патрабуе спэцыялістычных ведаў. У зьвязку з гэтым кіраўніцтва новага Нацыянальнага Агенцтва па справах злачыннасьці зьвярнулася па дапамогу да спэцыялістаў з прыватнага сэктару. Аднак у брытанскай паліцыі ніколі не хапіла бы грошай, каб пераманіць іх да сябе на працу. Паліцыя вырашыла пайсьці на экспэрымэнт і запрапанавала валанцёрства – бясплатную працу пасьля працоўнага часу.

Нечакана з жадаючымі стаць “валанцёрамі брытанскага ФБР” праблем не ўзьнікла. Агенцтва ўжо прыняло першыя 10 чалавек, і набірае наступных.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт