Logo Polskiego Radia
Print

“Мёртвым не баліць” Быкава выйдзе без цэнзуры

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 27.02.2014 11:32
  • Кніга Быкава.mp3
Дасьледчык Сяргей Шапран аднавіў у аповесьці больш за 200 выдаленых фрагмэнтаў.

Аповесьць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” упершыню выйдзе без цэнзуры. Напісаная ў 1965 годзе, яна зазнала кніжнае выданьне толькі ў 1982. Але за 50 гадоў свайго існаваньня ніколі не выходзіла ў аўтарскім варыянце. Дасьледчык Сяргей Шапран знайшоў чарнавік і машынапіс аповесьці ды аднавіў больш за 200 фрагмэнтаў тэксту, выдаленых савецкай цэнзурай. Хутка гэты непадцэнзурны варыянт пабачыць сьвет. Гутарым зь Сяргеям Шапранам.

КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ДАЛУЧАНЫ ГУКАВЫ ФАЙЛ

Арцём Багданаў, Менск

Тым часам, падпісацца на кнігу можна ўжо цяпер. Дашліце, калі ласка, заяўку на мэйл labadzenka@gmail.com па форме:

1. Імя, прозьвішча

2. Адрас (калі вы ня зь Менску і трэба будзе слаць поштаю).

3. Мэйл

4. Тэлефон

5. Колькасьць асобнікаў

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт