Logo Polskiego Radia
Print

Мэтанакіраваная правакацыя расейцаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.06.2014 12:28
Яны выдаюць на польскай мове кнігу, у якой абвінавачваюць палякаў у ваенных злачынствах супраць савецкіх ваеннапалонных.

/

здымак: Вікіпэдыя

Расейцы таксама вырашылі па-свойму адзначыць 25-ую гадавіну польскай свабоды – піша Polska (The Times). Яны выдаюць на польскай мове кнігу, у якой абвінавачваюць палякаў у ваенных злачынствах супраць савецкіх ваеннапалонных, узятых у палон падчас савецка-польскай вайны ў 1920 годзе. Гэта кур’ёз – так называе кнігу “Польская няволя” гісторыкаў Генадзя Матвеева і Вікторыі Матвеевай камэнтатар выданьня Вітальд Главацкі.

Гэта мэтанакіраваная правакацыя. Каля 10 гадоў таму польскія і расейскія гісторыкі прыйшлі да згоды, што савецкія жаўнеры памерлі ў выніку хвароб і цяжкіх умоваў у краіне, якая была зьнішчана вайной. Але мэта гэтай апошняй публікацыі зразумелая, калі ў гістарычнай кнізе цытуюць выпускніка акадэміі КДБ Уладзіміра Пуціна, які, дарэчы, у два разы перабольшвае колькасьць памерлых у польскіх лягерах бальшавікоў. Уладзімір Пуцін хацеў бы напэўна напісаць уласную вэрсію гісторыі.

Палякаў і расейцаў увесь час дзеліць гісторыя. Але трэба нагадаць, што расейскія ўлады адмовіліся рэабілітаваць ахвяр Катыні. Увесь час пад грыфам “сакрэтна” знаходзіцца частка актаў расейскага сьледзтва па пытаньні катынскага злачынства. Цяпер у чарговы раз расейцы спрабуюць уцягнуць палякаў у сваю гістарычную палітыку, у якой на гэты раз палякаў вінавацяць у ваенных злачынствах.

Палітыка Пуціна базуецца на акцэнтаваньні магутнасьці і трыюмфу савецкай дзяржавы. Але ў дзеяньнях Расеі ва Ўкраіне відаць нешта значна горшае – рэальнае імкненьне адбудаваць імпэрыю праз анэксію тэрыторыі суседняй дзяржавы. З такім партнэрам няма шанцаў на перамовы, а тым больш на прымірэньне або супрацоўніцтва.

Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт