Logo Polskiego Radia
Print

Ізраіль на парозе трэцяй інтыфады

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.07.2014 14:59
Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Пасьля забойства трох ізраільскіх маладзёнаў ды маладога палестынца можа зноў выбухнуць адкрыты канфлікт.

Ізраільскія ўлады паінфармавалі пра арышт шасьцёх забойцаў палестынскага хлопца Мухамэда Абу Чадара. Хутчэй за ўсё яго забілі ў помсьце за ранейшае забойства трох габрэйскіх маладзёнаў палестынскімі экстрэмістаў.

Пахаваньне ахвяры самасуда стала нагодай для гвалтоўных пратэстаў, у выніку якіх паліцыя затрымала 50 чалавек, у тым ліку і стрыечнага брата забітага, грамадзяніна ЗША. Заявы ізраільскіх уладаў, што забойцы панясуць пакараньне, не супакоілі палестынцаў. З Сэктара Газу ў бок Ізраіля паляцелі ракеты.

У сваю чаргу гэта змусіла ізраільскіх вайсковых да актыўных дзеяньняў. Жаўнеры нанесьлі ўдар па тэрыторыі, адкуль былі выпушчаны ракеты. Тэль-Авіў паведаміў, што загінула 9 баевікоў, палестынцы кажуць пра дзьве сьмяротныя ахвяры. Хамас ужо заявіў, што Ізраіль заплаціць за гэта страшную цану. Пачаліся напады на ізраільскія патрулі на мяжы з Сэктарам Газу.

Газэта зазначае, што растучае напружаньне пагражае выбухам новай сэрыі палестынскіх пратэстаў. Некаторыя нават кажуць пра трэцюю інтыфаду.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт