Logo Polskiego Radia
Print

Камароўскі выступае ў Бундэстагу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.09.2014 12:47
Прэзыдэнт паказаў сябе эўрапейскім лідарам, які хвалюецца за лёс кантынэнту.

/

Fot. THOMAS PETER / REUTERS

Пад амбітным загалоўкам “Плян для Эўропы” Gazeta Wyborcza друкуе артыкул пра выступленьне Браніслава Камароўскага ў нямецкім Бундэстагу. Гэта першы польскі прэзыдэнт, які выступіў у “сэрцы нямецкай дэмакратыі”. Паслухаць Камароўскага прыйшлі найважнейшыя нямецкія палітыкі – прэзыдэнт, канцлер, прэм’еры ландаў.

Камароўскі выступаў у поўнай цішыні. Ён падкрэсьліў, што прадстаўляе пакаленьне, якое перажыло “цуд польска-нямецкага прымірэньня”. Нагадаў, што яго бацькоў перасялілі з усходу ў Сілезію, а ён гуляўся цацкамі нямецкіх дзяцей, якія таксама страцілі дом.

Прэзыдэнт выступаў з нагоды гадавіны пачатку Другой сусьветнай ваайны, але казаў ня толькі пра гісторыю. Таксама пра расейскае нападзеньне на Ўкраіну. Адзначыў, што крызыс даўно ўжо перастаў быць двухбаковым канфліктам, а Расея б’е ў “фундамэнты дэмакратычнай супольнасьці”. Казаў, што пазыцыя Расеі разчароўвае, што Польшча імкнулася палепшыць з ёй адносіны, ствараючы сумесную Групу па вырашэньні цяжкіх пытаньняў, а таксама ўводзячы зоны свабоднага гандлю пры мяжы.

Камароўскі прадставіў сваё бачаньне эвалюцыі Эўрапейскага Зьвязу. Ён перасьцярог перад інтэграцыяй, якая стварае толькі фасад, бюракратыяй ды гомагенізацыяй. Згадаў пра эўразону і неабходнасьць такіх рэформаў, якія заахвоцілі бы Польшчу далучыцца да зоны адзінай валюты.

Немцы былі зьдзіўлены выступам. Яны чакалі гістарычнай прамовы, а Камароўскі паказаў сябе эўрапейскім лідарам, які хвалюецца за лёс кантынэнту.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт