Logo Polskiego Radia
Print

Эва Копач і яе каманда

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.09.2014 12:56
Няпраўда, што Эва Копач ня мае свайго вернага штабу.
PAP/Radek Pietruszka

У Польшчы стаў вядомы склад новага ўраду, які ачоліла прэм’ер-міністар Эва Копач. СМІ разважаюць, якім кіраўніком кабінэту міністраў яна будзе. Адно ўжо вядома – Копач стараецца знайсьці падтрымку ў жанчынах. Аб гэтым інфармуе Polska (The Times). Жанчына Эва Копач можа разьлічваць толькі на жанчын. У яе ёсьць некалькі верных супрацоўніц і сябровак. Гэта, між іншым, Тэрэса Пятроўска і Крыстына Скаўроньска. “Эва старанная і салідная, яна крапатліва рыхтуецца да кожнай справы, якой займаецца. Яна будзе вельмі добрым прэм’ерам”, - гаворыць Скаўроньска. “У нас дзеці ў падобным узросьце – у мяне сын, у Эвы і Крыстына – дочкі. Мы разам праходзілі праз іспыты на атэстат сталасьці і ВНУ. Было пра што гаварыць. Эва вельмі дасьціпная, яны прыемны чалавек. Цяпер стала бабуляй, і можа расказываць пра ўнука гадзінамі”, - сьмяецца Пятроўская, якая стала міністрам унутраных спраў.

Так што няпраўда, што Эва Копач ня мае свайго вернага штабу, як кажуць некаторыя. На сваіх сябровак яна напэўна можа разьлічваць.

Polska (The Times)/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт