Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзянская плятформа мае падставы для задавальненьня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.12.2014 15:50
Вынікі другога туру муніцыпальных выбараў зьяўляюцца добрай навіной для Эвы Копач.

Грамадзянская плятформа мае падставы для задавальненьня, але не для радасьці – піша правага накірунку „RZ”.

Вынікі другога туру муніцыпальных выбараў зьяўляюцца добрай навіной для новай кіраўнічкі Грамадзянскай плятформы (PO) Эвы Копач.

У бальшыні гарадоў перамаглі кандыдаты гэтай партыі альбо людзі, якіх Плятформа падтрымлівала. Для PO гэта добры знак перад парлямэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў наступным годзе.

Апазыцыі, а найперш партыі Яраслава Качыньскага, цяжка будзе пераняць уладу, калі яна не здабыла перавагі ў бальшыні буйных польскіх гарадоў. Плятформа перамагла ў 15 з 18 паветаў, і гэта ўзмацняе прэм’ер-міністра Эву Копач.

Перавага PO над PiS стала намнога меншай. Нельга сказаць, што партыя Яраслава Качыньскага прайграла на гэтых выбарах. Праблема толькі такая, што Качыньскі абяцаў вялікую зьмену. Калі ў бліжэйшыя дні суды не захочуць прымаць і разглядаць скаргі PiS на першы тур выбараў, то выбаршчыкі групоўкі Качыньскага будуць яшчэ больш радыкалізавацца. А адным радыкальным электаратам PiS ня ўдасца перамагчы на наступных выбарах.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт