Logo Polskiego Radia
Print

Трактарны пратэст - бясплатная рэкляма

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.02.2015 11:16
Сяляне блякуюць дарогі, патрабуючы сустрэчы з прэм'ер-міністрам.
 foto: Przemysław Piątkowski /PAP foto: Przemysław Piątkowski /PAP

Трактары пратэстуючых фэрмэраў блякавалі аўтастраду каля мясцовасьці Седльцэ на ўсходзе Польшчы. Пратэстуючыя патрабавалі, каб з імі сустрэлася прэм’ер-міністар Эва Копач. Аб гэтым заявіў старшыня Асацыяцыі прафсаюзаў сялян і сялянскіх арганізацый Славамір Іздэбскі – нагадвае выданьне Polityka. Калі такая сустрэча не адбудзецца, то пратэсты пачнуць пашырацца, а фэрмэры заблякуюць сталіцу.

Пратэстуючыя патрабуюць кампэнсацыі за зьнічшчаны дзікамі ўраджай, страты, выкліканыя забаронай рытуальнага забою, а таксама за надта нізкія закупачныя цэны сьвініны.

Пратэсты плянуе таксама іншы прафсаюз індывідуальных фэрмэраў “Салідарнасьць”. Яны патрабуюць забараніць прадаваць зямлю іншаземцам, што законы краіны, дарэчы, пакуль што і так забараняюць. Сэнс пратэстаў сялянаў такі – ужо зусім не аплочваецца прадукаваць прадукты харчаваньня, і прэм’ер-міністар павінна гэта зьмяніць.

Жыхарам гарадоў цяжка зразумець пастуляты фэрмэраў. Яны прадаюць ужо свае мясныя вырабы ці збажыну па сусьветных цэнах, іншыя прафэсійныя групы могуць толькі памарыць пра сусьветны ўзровень сваіх заробкаў. Дзяржава аплочвае сялянам пэнсіі ў 95%, яны атрымліваюць высокія датацыі, не плацяць падаходнага падатку і толькі сымбалічныя складкі мэдычнай страхоўкі.

Але трактарныя пратэсты зразумелыя, калі прыглядзецца іх правадырам. Лідар прафсаюзаў сялян Славамір Іздэбскі быў калісьці сэнатарам скандальна вядомай партыі Самаабарона і відавочна намераны вярнуцца ў палітыку. Пратэсты і блякады – гэта самая добрая выбарчая кампанія, і да таго ж бясплатная.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт