Logo Polskiego Radia
Print

Дапамога пажылым асобам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.02.2015 14:09
  • seminarium-ok.mp3
Палякі і беларусы дзеляцца вопытам, як вырашыць праблемы старэйшых людзей і выкарыстаць іх патэнцыял у грамадзтве.

У сучасным сьвеце найлепш быць маладым, прыгожым і багатым. У разьлік бяруцца толькі сіла, посьпех і кар’ера. І таму ўсё большая катэгорыя людзей адчувае сябе выкінутымі за борт. Многія старэйшыя асобы, якіх, зразумела, усе на словах паважаюць і любяць, адчуваюць, што яны не зьяўляюцца сур’ёзным партнэрам для грамадзкага дыялёгу. Бабуля ці дзядуля могуць дапамагчы маладым, заняцца ўнукамі, палітыкі згадваюць пра іх перад выбарамі, але яны часта адчуваюць сябе кінутымі і забытымі. А такіх людзей будзе з кожным годам усё больш. Напрыклад, у Гомелі ўжо каля 30% насельніцтва складаюць пэнсіянеры.

Што зрабіць, каб дапамагчы вырашыць пажылым іх праблемы і выкарыстаць іх патэнцыял у грамадзтве – гэтаму пытаньню прысьвечаны польска-беларускі сэмінар, які наладзіла ў Варшаве Асацыяцыя “Адукацыя і навука”. Госьці зь Беларусі хацелі б падзяліцца сваім вопытам з палякамі і пачуць пра польскі досьвед актывізацыі старэйшых людзей, - гаворыць каардынатар сустрэчы Анна Бартнік.

слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле

нг

/
/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт