Logo Polskiego Radia
Print

С. Алексіевіч у Варшаве на Кніжным кірмашы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.05.2015 15:01
У чацьвер стане вядома, ці яна перамагла ў конкурсе на найлепшы рэпартаж.
wikipedia.plwikipedia.pl

У чацьвер пачынаецца ў Варшаве маштабны Кніжны кірмаш. На ім будуць прадстаўлены кніжкі звыш 800 аўтараў, самі пісьменьнікі таксама завітаюць на мерапрыемства, каб паразмаўляць з чытачамі і падпісаць свае кнігі – чытаем у выданьні Gazeta Wyborcza.

У Польшчы ўвесь час расьце папулярнасьць літаратуры non-fiction, а Прэмія імя Рышарда Капусьцінскага за літаратурны рэпартаж – гэта доказ, што польскія выдавецтвы не павінны саромецца. Ляўрэат прэміі за найлепшы рэпартаж мінулага году стане вядомы ў чацьвер, але ўжо ў сераду можна будзе сустрэць двух фіналістаў. Адбудзецца сустрэча з аўтаркай зборніка рэпартажаў “Часы сэканд-хэнд. Канец чырвонага чалавека”. Гэта беларская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, імя якой каціруецца на біржы кандыдатаў на літаратурную Нобелеўскую прэмію. Другі фіналіст – аўтар кніжкі “Кароткі прыпынак па дарозе ў Аўшвіц” Горан Розэнбэрг.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт