Logo Polskiego Radia
Print

СССР не ў законе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.07.2015 15:30
Жыхар Масквы зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай праверыць легальнасьць заснаваньня СССР.

Тэму асьвятляе штодзенка «Rzeczpospolita».

Нехта Ўладзімір Шпіталёў падаў у генэральную пракуратуру РФ скаргу на Савецкі Саюз. Гараджанін дамагаецца, каб установа праверыла, наколькі легальна быў створаны Савецкі Саюз ды Расейская сацыялістычная рэспубліка.

Выданьне піша, што гэта рэакцыя на нядаўняе рашэньне пракуратуры, у якім яна прыйшла да высновы, што ў савецкія часы Крым быў незаконна перададзены Ўкраіне. Цяпер пракуратура правярае, наколькі законны быў выхад балтыйскіх краін са складу СССР.

Шпіталёва занепакоіла тое, што 6 студзеня 1918-га года абраная на выбарах расейскі Канстытуцыйны сход прыняў пастанову аб стварэньні Расейскай дэмакратычнай фэдэратыўнай рэспублікі. РСФСР была створана пасьля вайсковага перавароту бальшавікоў.

У пракуратуры доўга не хацелі прыймаць заявы, потым пагадзіліся. Цяпер расейская пракуратура мусіць даць адказ на два пытаньні. Ці балтыйскія краіны законна выйшлі з СССР, ды ці сам Савецкі Саюз быў законным, зазначае выданьне.

Юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт