Logo Polskiego Radia
Print

Зьнішчальная вайна за Канстытуцыйны суд

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.12.2015 10:42
Толькі прэзыдэнт Анджэй Дуда можа прымусіць бакі канфлікту пайсьці на кампраміс.
месца сустрэчы прэзыдэнта з прадстаўнікамі партый 01.12.15месца сустрэчы прэзыдэнта з прадстаўнікамі партый 01.12.15PAP/Jacek Turczyk

У Польшчы ўзьнікла тупіковая сытуацыя з прызначэньне новых судзьдзяў Канстытуцыйнага суду (КС). Яшчэ перад выбарамі дэпутатаў парлямэнту кіруючая тады Грамадзянская плятформа абрала пяць новых судзьдзяў, якіх цяпер ня хоча прызнаць кіруючая партыя Права і справядлівасьць і намерана сёньня выбраць уласных.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся ў аўторак зь кіраўнікамі партыйных фракцый у парлямэнце, старшынямі суду, каб спрабаваць вырашыць гэтую тупіковую сытуацыю – піша Rzeczpospolita.

Пакуль невядома, што зробіць прэзыдэнт, прагучалі словы, што ён «сумленна ацэніць сытуацыю». Калі відаць нейкі кампраміс у гэтай зьнішчальнай вайне за Канстытуцыйны суд, то Анджэй Дуда павінен стаць яго лідарам – мяркуе камэнтатар выданьня. Канфлікт за кантроль над судом, які пачала Грамадзянская плятформа, а раздзьмула Права і справядлівасьць, выклікаў стан, якога яшчэ ў дзяржаве не было. Мы наблізіліся да катастрофы, калі абедзьве партыі будуць мець па пяць уласных судзьдзяў Канстытуцыйнага суду, якіх другі бок не прызнае. А паколькі няма вышэйшай канстытуцыйнай улады, чым КС, улада зайшла б у тупік, з якога цяжка было б выйсьці. Ніхто ня быў бы ў стане разабрацца ў юрыдычных хітрыках, падрыхтаваных Грамадзянскай плятформай і Правам і справядлівасьцю.

Бачна, што Анджэй Дуда, які раней сьцяной стаяў за сваёй партыяй, на гэты раз упершыню пачаў вагацца. Гэта добры знак, бо толькі прэзыдэнт мае моц прапанаваць кампраміс і прыняць яго сёньня, калі Права і справядлівасьць не абрала яшчэ ўласных судзьдзяў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт