Logo Polskiego Radia
Print

З Новым годам!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.12.2015 22:00
  • zyczenia.mp3
Пажаданьні шчасьця, здароўя, трываласьці. Год будзе нялёгкі, але разам усё можна пераадолець.
www.pixabay.com

Вось і прыйшоў час, каб прывітаць 2016!

1 студзеня мы па традыцыі віншуем адзін аднаго з Новым годам, жадаем спаўненьня ўсіх жаданьняў. Мы засталіся вернымі традыцыі і папрасілі розных асоб павіншаваць беларусаў з надыходам новага.

Незалежны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі жадае беларусам не трываць у сваіх дрэнных пазыцыях і навучыцца згадваць пра свае праблемы, старацца нешта зьмяніць. Толькі тады ўлады іх паслухаюць. Трэба быць рашучымі, патрабавальнымі, быць грамадзянамі. «Год будзе цяжкі, будзе назірацца падзеньне эканомікі, складаная зьнешнепалітычная сытуацыя. Галоўнае – унутраная трываласьць, каб нягоды пераадолець».

Эканаміст, дырэктар Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук адзначае, што аўтарытарная дзяржава крадзе іх час, забірае будучыню. Калі людзі зразумеюць, што ня трэба прасіць у дзяржавы, а разьвіваць капітал чалавека па гарызанталі, тады будзе пачатак будаўніцтва новага жыцьця. Патрэбны паўнавартасны дыялёг паміж бізнэсам, супольнасьцю і дзяржавай.

Кіраўнік дасьледчыцкага цэнтру CASE-Belarus Серж Наўродскі таксама падкрэсьлівае, што 2016 будзе зьвязаны са шматлікімі матэрыяльнымі праблемамі. Тым ня менш, трэба старацца быць больш беларусам – размаўляць на беларускай мове, шанаваць культуру, традыцыі, продкаў. Калі мы будзем больш беларусамі, лягчэй пройдзем гэтыя цяжкія часы.

Старшыня Таварыства Беларускай мовы Алег Трусаў раіць 25 гадзін у суткі размаўляць на беларускай мове. Будзе тады і грошы, і дабрабыт, мова вывядзе людзей да лепшага жыцьця.

Сябра Абʼяднаньня бацькоў на карысьць беларускамоўнай адукацыі дзяцей зь Беластоку Аліна Ваўранюк жадае ўсім знаёмым у Беларусі ды тым, каго ня ведае, здаровага, шчасьлівага году. Хай гэты год будзе лепшы, іншы за 2015!

А музыкант Лявон Вольскі прапануе, каб Сьвяты Мікалай не памыліўся і даў узыход на новы ўзровень сьвядомасьці тым, каму гэта неабходнае для шчасьця, або новы айфон таму, для гэта такі апарат зьяўляюцца мяжой жаданьняў.

З Новым годам вас, дарагія слухачы БСПР!

Слухайце пажаданьні ў гукавым файле

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт