Logo Polskiego Radia
Print

У Менску аднавіўся працэс па справе графіцістаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.01.2016 17:20
  • графіці.mp3

25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы аб патрыятычных графіці. Cудзьдзя - Ала Скуратовіч. За працэсам у залі суда сочаць праваабаронцы.

Справа «графіцістаў» пачалася ў жніўні 2015-га году. Грамадзкія актывісты Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў былі затрыманы міліцыяй за надпісы на будынках горада й на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама замалявалі сацыяльную рэкляму з выявай супрацоўніка міліцыі.

20 жніўня ўлады абвінавацілі графіцістаў у “хуліганстве, зьдзейсьненым групай асобаў”. За гэта юнакам пагражала абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго да шасьці гадоў. Праваабаронцы заклікалі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў.

Працэс камэнтуе старшыня ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт