Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі можа сустрэцца ў Менску з Лукашэнкам

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.03.2016 10:18
Візыт польскага міністра замежных справаў у Беларусь адбудзецца 22-23 сакавіка.
Foreign Minister Witold Waszczykowski.  Foreign Minister Witold Waszczykowski. Polish Radio/W. Kusiński

Вашчыкоўскі можа сустрэцца ў Менску з Лукашэнкам
Падчас візыту ў Беларусь 22-23 сакавіка міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі можа сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта кіраўнік МЗС Польшчы распавёў у інтэрвію Польскаму радыё.
В. Вашчыкоўскі: Дакладна яшчэ невядома. Мы атрымалі сыгналы пра верагоднасьць такой сустрэчы, але пацьверджаньня пакуль няма.
У аўторак міністар Вашчыкоўскі прыбудзе ў Менск, дзе ў яго заплянаваная сустрэча з Уладзімера Макеем. Паводле польскага міністра, гэта будзе азнаямляльны візыт пасьля некалькіх гадоў замарозкі адносін на высокім узроўні. На пытаньне, для каго гэта будзе больш важны візыт: для Беларусі ці для Польшчы, Вашчыкоўскі адказаў:
- Я не ведаю, наколькі гэта важна для Беларусі. Для Польшчы гэта важна. Гэта наш сусед і ў нас павінны быць добрыя адносіны. Мы павінны падтрымліваць беларускую дзяржаўнасьць. Для нас важна, каб Беларусь была незалежнай, супрацоўнічала з Эўропай і каб у яе былі добрыя адносіны з Польшчай.
У сераду польскі міністар пакіне Менск і накіруецца ў Горадню. Афіцыйны візыт скончыцца сэнтымэнтальнай нотай. Перад тым, як вярнуцца ў Польшчу, Вашчыкоўскі хоча затрымацца на некалькі гадзін у Ваўкавыску, дзе нарадзілася яго маці й дзе да вайны жыла яго сям’я.

ДГ

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт