Logo Polskiego Radia
Print

Крызыс у Беларусі - туз у руках апазыцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2016 15:53
  • Выбары 0604.mp3
У кожнай краіне эканамічны крызыс падчас выбараў зьяўляцца шанцам для апазыцыі.
Рыгор АстапеняРыгор Астапеня

У кожнай краіне эканамічны крызыс падчас выбараў зьяўляцца шанцам для апазыцыі, каб праявіць сябе й атрымаць большую колькасьць прыхільнікаў.

Беларускія парлямэнцкія выбары адбудуцца 11 верасьня. Ці беларуская апазыцыя здолее выкарыстаць цяжкія часы, якія насталі ў Беларусі? Як прадстаўнікі дэмакратычных сіл рыхтуюцца да парлямэнцкіх выбараў? Пра гэта мы размаўляем з аналітыкам Цэнтра Астрагорскага Рыгорам Астапеням.

Ці дрэнныя часы, якія прыйшлі ў Беларусь, стануць добрым часам для беларускай апазыцыі?

Р. Астапеня: У кожнай краіне эканамічныя праблемы зьяўляюцца магчымасьцю для прадстаўнікоў альтэрнатыўных поглядаў займець большую падтрымку ў грамадзтве. Усё больш беларусаў лічыць, што краіна ідзе ў няправільным напрамку. У такіх умовах рэйтынг Лукашэнкі падае. Безумоўна, гэта вялікая магчымасьць для беларускай апазыцыі.

Ці апазыцыя гэта разумее й ведае як выкарыстаць сытуацыю?

Р. Астапеня: Па-першае, трэба адзначыць, што апазыцыя мае абмежаваныя магчымасьці, паколькі выбары фальсыфікуецца. Таму апазыцыя ня можа заняць месца ў парлямэнце. Але калі апазыцыя хоча атрымаць падтрымку, якая вымяраецца сацыялягічнымі дасьледаваньнямі, а ня вынікамі выбараў, то яна павінна больш рабіць, каб выглядаць больш аб’яднанай. Каб выглядаць як структура, якая сапраўды цікавіцца жыцьцём беларусаў і падзяляе іх праблемы.

На якія блёкі можна падзяліць сёньняшнюю апазыцыю?

Р. Астапеня: Па-першае, існуе Рада, якая аб’ядноўвае амаль усе апазыцыйныя групы. Але яна мае выключна канстытутыўны характар. Там ідуць перамовы, але да нічога канкрэтнага не дамаўляюцца. Узьнікла права-цэнтрысцкая кааліцыя, якая аб’ядноўвае Рух «За Свабоду», АГП і БХД. На сёньняшні дзень яны найбольш актыўныя. Яны разам рыхтуюць сьпіс кандыдатаў, маюць 90 патэнцыйных кандыдатаў. Кааліцыя гатова пакрыць амаль 90% выбарчых акругаў. Іншая кааліцыя, якая ствараецца, гэта кола экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі, кіраўніка «Нашага дому» Вольгі Карач і былога палітвязьня Сяргея Скрабца. Трэба назваць некалькі асоб, якія спрабуюць ісьці асобна. Гэта «Гавары праўду». Можна назваць Мікалая Статкевіча, які хоча правесьці Кангрэс дэмакратычных сіл. Аднак не здаецца, што гэты кангрэс зьбярэ шмат прадстаўнікоў апазыцыі.

Паводле Рыгора Астапені, трэба адзначыць тое, што сёлета беларуская апазыцыя не гаворыць пра байкот выбараў, а таксама стараецца выглядаць аб’яднанай і ўзаемна сябе не крытыкуе.

Поўны тэкст Рыгора Астапені пра падрыхтоўку беларускай апазыцыі да выбараў можна знайсьці на старонцы Беларускага дайджэсту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт