Logo Polskiego Radia
Print

Старыя рытуалы на новыя клопаты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.05.2016 15:30
  • Старыя рытуалы.mp3
Беларускія ўлады анансавалі правядзеньне Ўсебеларускага народнага сходу.
Foto: president.gov.by

Гэта палітычны інструмэнт родам з савецкіх часоў Лукашэнка актыўна выкарыстоўваў у 1990-х і 2000-х гг. Апошнія 5 год сходы не праводзіліся. Чым тлумачыцца скліканьне новага сходу?

На пачатку траўня Лукашэнка падпісаў загад, у якім ідзецца пра скліканьне пятага Ўсебеларускага народнага сходу. Мерапрыемства заплянавана на 22-23 чэрвеня. Афіцыйна заяўляецца, што сход ладзіцца „з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаваньні пытаньняў дзяржаўнага ды грамадзкага жыцьця”. Як казаў некалі Лукашэнка: „ Найвышэйшая форма беларускай дэмакратыі”. Апроч таго заяўлена, што сход разгледзіць выкананьне Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі за 2011-15 гг, ды зацьвердзіць праграму на 2016-2020 гг.

Эканамісты зазначаюць, што ўладам асабліва хваліцца няма чым. Прэзыдэнцкіх выбараў сёлета ў Беларусі не заплянавана, раней сходы праводзіліся пад выбары. Чым можна патлумачыць скліканьне сходу? Гэтае пытаньне мы абмяркоўваем з аналітыкам Цэнтра Астрагорскага Рыгорам Астапеням.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт