Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія вучні з Польшчы на плоце ліцэя стварылі мастацкую галерэю (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.06.2016 19:06
  • галерэя.mp3
"Bel Gallery" адкрытая ў ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім на Беласточчыне.

У нашай школе вучні ня толькі вучацца, але таксама маюць магчымасьць разьвіваць свае зацікаўленьні й хобі – сказаў нам нядаўна ў адным з інтэрвію Андрэй Сьцепанюк – дырэктар 2-га Агульнаадукацыйнага ліцэя зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў гарадку Бельск Падляскі што на Беласточчыне.

Для таго, каб паказаць, чым па-за навукай захапляюцца бельскія ліцэісты, у школе ўзьнікла ідэя зрабіць галерэю на плоце школы з выяўленчымі працамі школьнікаў. Трапілі туды працы некалькіх вучняў, але, як гаворыць настаўніца Кацярына Ігнацюк, зацікаўленьне аказалася вялікім, і "Bel Gallery" ў беларускім ліцэі будзе пашырацца. Рэпартаж Яраслава Іванюка.

слухайце далучаны гукавы файле

фота: Я.Іванюк/Беларуская служба

/

/
/
/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт