Logo Polskiego Radia
Print

Ксяндзы з Польшчы застаюцца ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.07.2016 15:25
Афіцыйны Менск нечакана адмяніў сваё рашэньне пра высылку трох польскіх ксяндзоў.
Фото: Shutterstock.com

Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.

У сераду ўлады не пагадзіліся на прадленьне побыту трох польскіх ксяндзоў у Беларусі. Не дапамагла нават просьба арцыбіскупа Тадэўша Кандрусевіча. На адмену рашэньня паўплывала пазыцыю беларускіх каталікоў, піша газэта. Пратэсты пачалі прыходзіць з усіх парафій, а кіраўніцтва касьцёлу выступіла з заявай у абароны ксяндзоў. Выданьне зазначае, што касьцёл рашыўся на такое выступленьне, карыстаючыся тым, што афіцыйны Менск вядзе дыялёг з Захадам. Выдаленьне ксяндзоў было б спрэчным з палітыкай адкрытасьці. Беларускім уладам важна цяпер не псаваць адносіны з Эўразьвязам ды Ватыканам, зазначае выданьне.

Разам з тым, піша газэта, гэты выпадак ня сьведчыць пра тое, што ўлады гатовыя зьмяніць сваё стаўленьне да польскіх ксяндзоў, якія працуюць у Беларусі. Яны ўспрымаюцца як чужыя. Уладам не падабаецца, што яны ня могуць кантраляваць сьвятароў з Польшчы.

На сёньняшні дзень у Беларусі духоўную працу вядуць 113 замежных сьвятароў. З кожным годам іх лічба скарачаецца, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт