Logo Polskiego Radia
Print

Прывід вайны над Усходняй Эўропай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.08.2016 17:30
  • Прывід вайны.mp3
Увесь жнівень Расея ладзіць вайсковыя вучэньні.
Photo: pexels.comPhoto: pexels.com

25-га жніўня Масква пачала тыдзень праверкі баявой гатоўнасьці трох вайсковых акругаў: Паўднёвай, Заходняй ды Цэнтральнай. На Крым перакідваюцца дэсантныя часьці з Валгаграда. У Кіеве гэтыя манэўры ўспрынялі, як падрыхтоўку да новай вайны з Украінай. У Варшаве экспэрты загаварылі пра магчымую шырэйшую эскаляцыю.

Уплывовая польская штодзёнка “Rzeczpospolita” напісала на днях, што сярод экспэртаў ды вайскоўцаў расьце непакой адносна вайсковай стратэгіі Расеі. Маўляў на нарошчваньне вайсковай прысутнасьці NATO у Польшчы, Масква на зьбіраецца адказаць абмежаваным ядзерным ударам. Згодна з расейскай дактрынай Герасімава, Расея ня можа выйграць звычайную вайну з NATO, затое можа шантажаваць Захад выкарыстаньнем тактычнай ядзернай зброі па Варшаве, каб паставіць заходнія краіны перад выбарам: прыйсьці на дапамогу Цэнтральнай Эўропе, або прыняць рызыку ядзернага ўдару.

Наколькі гэта рэалістычны сцэнар ды ці Эўропе сапраўды пагражае новая вайна, гэтыя пытаньні мы абмяркоўвае з вайсковым аглядальнікам газэты “Беларусы й рынак” Аляксандрам Алесіным.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт